domingo, 28 de junio de 2015

Навіны-навіны-навіны + паэзія

Карацей:

1. Першы асобнік маёй кнігі ўжо гатовы. На наступным тыдні будуць яшчэ 99 :) Вось здымкі:







2. Я пераеду ў Варшаву 16-га верасьня. І ўжо набыла квіток у адзін бок!
3. Я кіну сюды пару новых вершаў. Яны не належаць да якой-небудзь з кніг (паклуль што). Хай тут будуць, каб я іх не згубіла (магу згубіць, магу):

Я ведаю, што ты мяне кахаеш,
Я ведаю - ніколі не забыў,
Я ведаю, бо кепска ты хаваеш,
Якім foutriquet быў!

Шкуматаў вецер восень нада мною,
І зь ім сыйшла пяшчота ўся зь мяне,
А ты галоўку маеш пад зямлёю
Comme une pomme de terre.

Зʼясі, mon âme, сам сваё каханьне:
Пасьпела зьненавідзець я цябе.
Я не дазволю, каб былі ваганьні,
Ты не чапай мяне!

Ня ведаю, чаму цябе ня стала,
Ужо не хачу ведаць. Мне tant pis!
Я раскахала, можа й не кахала, 
Вось мой адказ на твой халерны ліст!

Французская мова тут:

Foutriquet: ідыёт. "Малы" чалавек, якога ня варта слухаць.
Comme une pomme de terre: як бульбіна.
Mon âme: мая душа, каханы, і г. д.
Tant pis: усё адно.


Дзякуй табе за вялікае каханьне,
Якога не было.
Я цяпер адчувацьму цябе
У кожных руках,
У кожных вуснах,
У кожным малым каханьні,
Якое будзе (і будзе!).
Калі б ня боль, я б зачыняла вочы,
І прыдумвала б цябе кожны раз,
Ідэальнага цябе,
І жыла бы ў тваіх абдымках
(Трэба было застацца 
Адно ў аднога ў абдымках),
А так... Не, не магу.
Не хвалюйся, я зраблю выгляд,
І ты ня будзеш ведаць розьніцу,
Але, настойліва прашу,
Будзь прынамсі шчасьлівы
Ты.

5 comentarios:

  1. Скажыце, калі ласка, ці можна будзе замовіць гэтую кнігу ў якіх інтэрнэт-крамах і, калі можна, у якіх? Я жыву ў Менску =)

    ResponderEliminar
  2. Калі Вы ў Менску, дык мржна будўе набыць кнігу непасрэдна ў Логвінава, ў Галярэі Ў. Пра інтэрнэт-крамы, на жаль, яшчэ не магу сказаць дакладна, але цалкам верагодна, што будзе і такая магчымасьць. Напішу адразу, калі даведаюся! Дзякую Вам ��

    ResponderEliminar
  3. "Ня ведаю, чаму цябе ня стала,
    Ужо не хачу ведаць. Мне tant pis!"

    У другім радку будзе лепей па рытміке гучаць "І не жадаю ведаць", бо ў слове "хачу" націск на апошні склад. Трэба казаць hachú, а ў вас атрымліваецца háchu

    ResponderEliminar
  4. У Кнiзе 2 напiсана пра Вас Angela
    http://www.fayloobmennik.net/5700680 RAR1
    http://www.fayloobmennik.net/5700632 1
    http://www.fayloobmennik.net/5700720 RAR5
    http://www.fayloobmennik.net/5700678 6
    http://www.fayloobmennik.net/5700739 RAR7
    Аутары

    ResponderEliminar
  5. Белай кнiзе дапамагайце.
    Можаце перавясцi и iздаць, i прадаваць
    Аутары

    ResponderEliminar