viernes, 27 de diciembre de 2013

Апошні пост 2013 года

Вітаю-вітаю!!

Сёння я спала 15 гадзін, а мне амаль нават не сорамна. Амаль. Я моцна стамілася ад святаў. О, вядома! Можа, вы не ведалі: я - каталічка (хай і трошкі па-свойму, але ўсё ж такі). Таму ў мяне Каляды крыху раней, чым у праваслаўных хрысціян: 24-га снежня - Вігілія, а 25-га - Божае Нараджэнне. Калі вам цікава, ўсё было файна: сям'я збіралася, елі, пілі (я толькі ваду), спявалі, ЕЛІ-ЕЛІ-ЕЛІ... Ну вось. І засталося яшчэ свята Новага Года. І, канешне, свята Трох Цароў (6-га студзеня). Але пра гэта я распавяду ў наступны раз, ёсць шмат цікавага! Ну, пра Новы Год, так, я сёе-тое растлумачу; можа, вы захочаце спрабаваць (але я папярэджваю, гэта цяжэй і небяспечней, чым здаецца): самай іспанскай з усіх навагодніх традыцый нашей краіны з'яўляецца паглынанне дванаццаці вінаградзін. Кожная вінаградзіну праглынаецца на кожны ўдар курантаў і суправаджаецца загадвання навагодняга жаданні. Гэта весела, але я ж кажу, крышку небяспечна. Асцярожна, буль ласка.

Ну, здаецца, мая муза таксама на адпачынку. Таму я проста жадаю вам усяго найлепшага, на Новы Год і напішу, гэта так, свае мэты на 2014:

1. МОВЫ. Так. Я хачу давесці польскую да дасканаласці, атрымаць С2 расейскай, пачаць сур'ёзна займацца нямецкай, працаваць над арабскай, палепшыць украінскую і беларускую, і паступова навучыцца правільна пісаць тарашкевіцай. ХА!

2. Музыка. Я хачу паступіць у кансерваторыю. Для гэтага мне трэба навучыцца добра граць санату, эцюд і Альбэніса. Пажадайце мне ўдачы!!

3. Страта. Непатрэбных адносін, комплексаў і навагодняй вагі, зразумела.

4. Праца. Я хачу ШМАТ пісаць, і па-беларуску таксама. Трэба займацца літаратурай, мовазнаўствам, здаць сесіі і атрымаць працу ў аэрапорце на лета. І, канешне, займацца беларускай справай. Вы ведаеце, пра што я кажу.

5. Сяброўства, любоў і сям'я. На іх таксама павінен быць час, вядома. І на здзяйсненне добрых спраў.

6. Шчасце. Я хачу навучыцца шанаваць шчасце ў маленькіх дробязях. Жыццё цудоўнае, сябры!

З НОВЫМ ГОДАМ!

viernes, 20 de diciembre de 2013

Пра ўсмешку

Сёння я буду коратка разглядаць вельмі важнае пытанне ў галіне супастаўлення беларускага і гішпанскага характараў: ўсмешкі ў людных месцах.

Так, сапраўды. Так як я такі незвычайны чалавек, мяне спыталі і "чаму людзі ў Гішпаніі ўвесь час ўсміхаюцца?" і "чаму людзі ў Беларусі ніколі не ўсміхаюцца?". Добра. Як я адказваю? Спярша, гэта не праўда! Гішпанцы часам не ўсміхаюцца. І калі яны глядзяць на цябе, не усмыхаючыся, гэта звычайна азначае, што ў цябе ёсць праблема. Ў Беларусі, па-мойму, наадварот. Калі чалавек ўсміхаецца менавіта табе, гэта азначае, што ты яму важны. Гэта, напэўна, паказчык больш глыбокіх рыс характару.

Дакладна, чалавеку, які страціўся ў незнаёмым горадзе, ці толькі што пераехаў у новую краіну, напрыклад, лягчэй справіцца ў Гішпаніі, чым ў Беларусі. Тут усі вельмі адкрытыя і таварыскія, людзі захочуць адразу размаўляць с табой. А калі заблукаў, давядуць куды-небудзь. Нічога страшнага.

Ўсё ж такі, я павінна прызнацца, што ў мяне з-за гэтага было нямала праблем; ў нас вельмі, вельмі цяжка вызначыць, хто табе друг, а хто проста ветлівы. Лёгка знайсці, з кім пайсці на піва, а цяжка, з кім сардэчна і шчыра размаўляць. Няхай і ў Беларусі меней ўсмыхаюцца - ўсмешкі рэальныя. А дабрыня - не толькі ветлівасць.

Таму ў мяне больш сяброў там, чым тут. Шчыры вам дзякуй, мае беларускія сябры. Нават калі я, як гішпанка, таксама вельмі часта ўсміхаюся, вы ведаеце, што вам усміхаюся па-іншаму.

viernes, 13 de diciembre de 2013

Дзякуй вялікі (+ пра помнік Леніну)

Дарагія сябры,

Калі я завяла беларускамоўны блёг, я, шчыра кажучы, не мела паняцця, якім будзе вынік. Па-першае, я не ведала, ці будзе яго чытаць хто-небудзь, акрамя Пашы (о! Прывітанне, Паша! Я ведаю, што ты гэта будзеш чытаць). Па-другое, калі будуць чытаць, думала я, ці будзе людзям прыемна і цікава? Я не ведала, як чытачы будуць ставіцца да таго, што іншаземка піша пра Беларусь, па-беларуску. Я думала, што, можа быць, камусьці будзе крыўдна, або хтосьці будзе лічыць, што не маю права гэта рабіць, таму што я не беларуска, яшчэ, на жаль, дрэнна пішу па-беларуску, і ёсць шмат, чаго не ведаю пра гісторыю, культуру і звычаі Беларусі. Усё ж такі я магу вам сказаць, што я вельмі стараюся навучыцца, я вельмі люблю Беларусь, і я - аптымістка. Таму я і вырашыла завесці гэты блёг. І я больш, чым рада гэтаму.

Я ж кажу, што я аптымістка, але я не магла ўявіць, якой добрай будзе ваша рэакцыя! Пазітыўныя навіны пра блёг ў СМІ, шчырая цікавасць чытачоў, добрыя і мілыя каментары, паведамлення падзякі і падтрымкі, нават пост ад польскага сябра Матевуша... Я не магла чакаць усяго гэтага! :)

Менавіта таму, я хацела вам сказаць ДЗЯКУЙ ВЯЛІКІ за вашу падтрымку!!! Спадзяюся доўга займацца гэтым блёгам, і што вам будзе заўсёды цікава і карысна. Я таму яшчэ вас пытаюся: пра што вы хацелі б чытаць у маім блёгу? Пакіньце, калі ласка, вашыя каментары.

І апошняе, але не менш важна, я хацела б падзяліцца з вамі вершам, які я напісала ў падтрымку Украіны. Калі ласка, прабачце, што ён не на беларускай:

Demolitum est monumentum
Пам'ятник зруйнований

О ні! Це не був дощ своїм гнівом великим,
Не вогонь і не вітер своєю силою,

Ніякий ураган у Києві не дув диким
Насильством. Не впав він бурею підземною.

Пам’ятник, що стояв, як рваний, вічний шрам
Тому, хто заглушив ліру пристрастей милих;
Тому, хто і досі має в Москві свій храм,
Кому століття тому казав мовою інших

Що Вкраїна належить йому; без слів, без бою...
О ні! Це не був дощ своїм гнівом великим,
Не вогонь і не вітер своєю силою,
Він не впав через бурю, через ураган дикий,

Ні через довгий час, через лід, через воду,
А впав він через волю вкраїнського народу.

viernes, 6 de diciembre de 2013

10 добрых прычын размаўляць па-беларуску

Так як першы топ 10 быў такім папулярным, я вырашыла напісаць іншы. Можа быць, ён
дасць адказы на некаторыя пытанні!

10.
Мова - скарб. Трэба захоўваць і берагчы кожную мову. Кожныя 14 дзён на Зямлі памірае адна мова, па статыстыцы ЮНЕСКА.

9.
У беларускай мове маецца шмат архаізмаў, структур і функцый, якіх няма ў іншых славянскіх моў. I унікальная літара "ў". Яна таксама дапамагаем лепш разумець этымалогію і граматыку іншых моў (паверце мне, я вывучаю славянскія мовы ўжо 5 гадоў).

8.
Беларуская літаратура проста цудоўная (Купала, Багдановіч, Колас, Быкаў... І па-мойму ў вашай сям'і Цётка лепш, чым Бацька).

7.
Праз мову можна шмат цікавага даведацца пра культуру нацыі і атрымаць доступ да фальклору.

6.
Па-беларуску гуляюць выдатную музыку. Асабліва рок. Спяваць весялей, калі разумееш тэкст. І ўсе любяць спяваць, нават калі толькі ў душы.

5.
Сродкі масавай інфармацыі на беларускай мове пакажуць табе іншую кропку гледжання пра многае.

4.
Хай і гэта не большасць, ёсць людзі, хто адчуваюць сябе больш камфортна, калі гавораць па-беларуску, і сможаш быць бліжэй да іх.

3.
На беларускай можна захоўваць больш таямніц, чым на іншых больш папулярных мовах.

2.
Беларуская мова вельмі, вельмі, вельмі эратычная :)
 

1.
Калі нейкая іспанка можа, значыць, і ты можаш! Ці ты баязлівец?