viernes, 6 de diciembre de 2013

10 добрых прычын размаўляць па-беларуску

Так як першы топ 10 быў такім папулярным, я вырашыла напісаць іншы. Можа быць, ён
дасць адказы на некаторыя пытанні!

10.
Мова - скарб. Трэба захоўваць і берагчы кожную мову. Кожныя 14 дзён на Зямлі памірае адна мова, па статыстыцы ЮНЕСКА.

9.
У беларускай мове маецца шмат архаізмаў, структур і функцый, якіх няма ў іншых славянскіх моў. I унікальная літара "ў". Яна таксама дапамагаем лепш разумець этымалогію і граматыку іншых моў (паверце мне, я вывучаю славянскія мовы ўжо 5 гадоў).

8.
Беларуская літаратура проста цудоўная (Купала, Багдановіч, Колас, Быкаў... І па-мойму ў вашай сям'і Цётка лепш, чым Бацька).

7.
Праз мову можна шмат цікавага даведацца пра культуру нацыі і атрымаць доступ да фальклору.

6.
Па-беларуску гуляюць выдатную музыку. Асабліва рок. Спяваць весялей, калі разумееш тэкст. І ўсе любяць спяваць, нават калі толькі ў душы.

5.
Сродкі масавай інфармацыі на беларускай мове пакажуць табе іншую кропку гледжання пра многае.

4.
Хай і гэта не большасць, ёсць людзі, хто адчуваюць сябе больш камфортна, калі гавораць па-беларуску, і сможаш быць бліжэй да іх.

3.
На беларускай можна захоўваць больш таямніц, чым на іншых больш папулярных мовах.

2.
Беларуская мова вельмі, вельмі, вельмі эратычная :)
 

1.
Калі нейкая іспанка можа, значыць, і ты можаш! Ці ты баязлівец?

22 comentarios:

  1. Respuestas
    1. Дзякуй вам за тое, што чыталі мой пост!! :)

      Eliminar
  2. Шчыра дзякую! Цудоўны пост!

    ResponderEliminar
    Respuestas
    1. Дзякуй Вам за тое, што чыталі!

      Eliminar
  3. толькi прабачце, памылка есць у тэксце: не "гаваряць", а "гавораць" :) Посьпехувам у далейшым вывучэньнi нашай мовы!

    ResponderEliminar
    Respuestas
    1. Дзякуй вялікі! Я выправіла! :)

      Eliminar
  4. Дзякуй, Анхела! Слушныя прычыны і парады!)

    ResponderEliminar
    Respuestas
    1. Дзякуй Вам за цёплыя словы! :)

      Eliminar
  5. Дзякуй, што пішаце і вывучаеце нашую мову!

    ResponderEliminar
    Respuestas
    1. Няма за што! Я гэта раблю з задавальненнем.

      Eliminar
  6. Мне падабаецца 8 пункт :)
    P.S. Ангела, можна з табой скантактвацца праз пошту (для знаёмства і ў журналісцкіх мэтах).

    ResponderEliminar
    Respuestas
    1. Дзякуй! Вядома, можна! Напішы мне ў aespinosabelarus@gmail.com :)

      Eliminar
  7. будзем рады пабачыць цябе ў нашай краіне) поспехaў y вывучэнні мовы

    ResponderEliminar
  8. Este comentario ha sido eliminado por el autor.

    ResponderEliminar
  9. =))) Вельмі трапныя выказванні! Шчыра дзякую. Гэта даволі незвычайна, але насамрэч льго (можна) сказаць, што Вы "Голас Беларусі". Таму што тых хто размаўляе па-беларуску - вельмі вельмі мала, кожны з іх на ўліку, як у прамым так і ў переносным сэнсе (гэта нашая рэальнась). Тых жа хто не проста размаўляе, а кажа нешта значнае, яшчэ менш - яны і ёсць Галасы Беларусі і Вы, безумоўна, адна з Галасоў Беларусі, хоць і не з'яўляецеся беларускай , Мулявін з большай часткай сваіх Песняроў, да рэчы, таксама не беларусы =)) Між тым, ня ведаю ці заўважылі Вы, але беларусы вельмі эмацыйна адгукаюцца на замежцаў якія размаўлюць па-беларуску . Нейкі час таму, з'явілася дзяўчына Андрэа Джаванна з Бразіліі, яна таксама была сенсацыяй для нас. Але ў нас усё гэдак. Наш прэзідэнт асабіста знаёміцца з больш-менш буйнымі бізнэсмэнамі, што жадаюць працаваць у Беларусі, чаго не пабачыш ў развітых краінах свету =))) Мабыць нацыянальная рыса - радавацца прыемным дробезям, у тым ліку таму што вялікіх можа і не быць =)) (Смайлы стаўлю ў месцах не тое каб сарказмаў,а хутчэй "усмешка праз слёзы")

    ResponderEliminar
    Respuestas
    1. Дзякуй вялікі за кампліменты!! Вельмі прыемна чуць такія словы.

      Eliminar
  10. Ангела, вы крутая! Вельмі натхняльна!
    І ўвогеле ўвесь ваш блёг классны - і стыль выдатны, і сам кантэнт сэнсоўны. Дзякуй!

    ResponderEliminar
    Respuestas
    1. Дзякуй вам за цёплыя словы!!

      Eliminar
  11. Ангела, ты слаўная і прыгожая дзяўчына!
    Жыве Беларусь! Жыве Іспанія!
    Андрэй

    ResponderEliminar
    Respuestas
    1. Дзякуй вялікі!!
      Жыве дружба паміж нашымі нацыямі!

      Eliminar