sábado, 31 de mayo de 2014

Блакіроўка пісьменьніка

У гэтым тыдні, і ў тым ліку ўчора, у мяне была блакіроўка пісьменьніка. Тое, што па-ангельску называецца writer's blockage. Можа быць, існуе прыгожае беларускае слова. Я яго ня ведаю. Або, калі ведаю, зараз, вядома, ня памятаю (як ж інакш?!). Ведаеце, у мяне заняткі скончыліся, засталіся іспыты, іх тры (польская, расейская, італьянская опэра). Больш нічога. Я хачу пісаць, вельмі хачу пісаць, а не атрымліваецца. Проста кшталту, я сяджу перад кампутарам, думаю-думаю, не пішу ніводнага слова. Гляджу на мухі, якія лётаюць за вакном, дапамагаю браціку з ангельскай, гатую з бабуляй... Усё, каб "не магчы пісаць, бо няма часу". Так, так, менавіта так. А далей сяджу, і думкі пазбягаюць мяне зграбна, насьмешліва і трагічна. Канешне, часам так бывае, "гэта нармальна". А гэта проста звычайна, але не нармальна. У мяне адукацыя музычная і філалагічная. Я, з-за адсутнасьці лепшага слова, лічу сябе пісьменьніцай. Гэта значыць, што калі ў мяне блакіроўка пісьменьніка, я не магу выканаць сваю працу. Вось і бескарысны чалавек! Вось і дурань! Я адчуваю сябе дурнай, калі ў мяне блакіроўка. А тым больш, што гэта толькі блакіроўка пісьменьніка. Ну, хаця бы па-ангельску. Мы ж ня чуем у іх accountant's blockage, construction worker's blockage, ані, слава Богу, surgeon's blockage. А вось творчая праца... Пісаць музыку, вершы, маляваць... Чаму, чаму, чаму?

Пайду спаць і прыдумаць новую прычыну, каб далей не пісаць... Каб ня ведалі, што "проста" блакіроўка...

1 comentario:

  1. Анхела, не перажывай! Творчы ступар, пакуты творчасці маюцца ў кожнага, хто хоць нешта выдумляе і самастойна стварае. Калі думкі не ідуць, нашто сябе мучыць? У такім стане твая творчасць будзе не лепшай за твае пакуты. Дай сабе адпачыць. Муза не прыходзіць а пэўнай гадзіне штодня ці што тыдзень. Ты не можаш закамандаваць сваёй свядомасці пачаць фантанам біць на тэму тваіх твораў. Магчыма ты зараз хочаш пісаць зусім іншае, а не тое што надумала загадзя, ці ўвогуле заняцца нечым новым. Нашто абмяжоўваць сябе нейкімі плянамі і нормамі працы? Ты ж нікому нічога не павінна. Тут няма рэдактара які хоча выдаць твае тэксты ў пэўны тэрмін =)))
    ==========================================================Ант.Аў.Ар.Ал=====

    ResponderEliminar