lunes, 30 de junio de 2014

Я належу толькі сабе

Мажліва, я зараз скажу нешта, што некаторым не спадабаецца, але калі я пачала гэты блёг, мая мэта не была проста падабацца, а пісаць менавіта пра тое, аб чым я думаю, як я сябе адчуваю, што я бачу сярод сябе ў гэтым жыцьці.

Так, чаму і аб чым я пішу сёньня? Канешне (вы гэта, напэўна, ужо бачылі), ідэалёгія для мяне важная. я веру ў ідэалы, я гатовая змагацца за іх. Важная і сям'я (вы чыталі пост пра выпускны брата, ці ня так?), важныя і сапраўдныя сябры. Каханьне і раматныка таксама, і праца, і, асабліва, мастацва. Я музыкантка (хоць і дрэнная), я пісьменьніца, паэтка (хоць і нават горш) :)

У любым выпадку, менавіта таму, што я неяк шаную сябе як мастака, я сябе нікому не прадам (і я хацела гэта напісаць сюды і сказаць прама). Я, калі ўсё будзе добра ў мяне, працаваць, канешне, буду, і, такім чынам, буду атрымліваць грошы за тое, што рабіць буду. Так. І мне гэта, напэўна, будзе важна. Але самае галоўнае для мяне - быць верным сабе. Ідэалы важныя таму што мы іх выбіраем. Важныя не таму, што мы належым ім, і ня можам сыйсьці, а менавіта таму, што можам сыйсьці, а ня хочам.

І так, шчыра дзякую тым, хто сказаў калі-небудзь, што мне плацяць у той ці гэтай краіне за тое, што размаўляю і пішу па-беларуску. Гэта ня праўда, але тое, што вы так думаеце значыць, што я правільна ўсё раблю.

No hay comentarios:

Publicar un comentario