viernes, 3 de enero de 2014

Прашу прабачэння

Ноч. Маладая дзяўчынка глядзіць на мяне з іншага боку шкла. Ў яе чорных вачах калісьці гарэў агонь. Гэта відавочна. Зараз адна пагарда. Яна нічога не кажа; толькі глядзіць. Але я, здаецца, ўсё разумею. Ў бледным яе твары свеціць святло дадзенае страчанай нявіннасцю і апошнім чыстым каханнем. Яна ледзь жывая, а якая пагарда... Гучаць ўва мне словы польскай песьні... A w sercu już, zamiast krwi popioły tylko i kurz... Так, ў серцы засталіся толькі попел і пыл. "Паэтам", яна кажа шэптам і жорстка усміхаецца, "трэба таксама спаць". Яна смяецца. Я разумею, што я яе ведаю. Ёй амаль 18 гадоў. 17 назаўсёды. Яна ўсё ж смяецца і незямным голасам мне распавядае, як дурна плакаць за палюбоўніка... "Ты, о паненка, з іншага боку шкла", кажа ўрачыста (а я старей яе, мне зараз амаль 21), "каго любіш?", пыта. Яна, зразумела, смяецца з мяне. І слушна. "Паэтам трэба таксама спаць, і дзяўчынкам таксама", яна кажа. Смяецца. Я маўчу і плачу. Я ведаю, што за тры гады нічога не дасягнула. Ў мяне адна пантаміма. Ў яе адна пагарда. "Даруй", я кажу. "Ідзі спаць", яна адказвае. "Прашу табе прабачэння". "Паэтам", яна прамаўляе гэтае слова з агідай, "трэба таксама спаць".

Раніца. Люстэрка паказвае малады твар з цёмнымі кругамі пад вачыма. Ў галаве толькі адна думка: "Ўставай, пішы, твары!". Ў вуснах адна фраза: "Паэтам трэба таксама спаць". А ў сэрцы, ўжо толькі попел і пыл? Не, ёсць раскаянне, ганьба і абяцанне ўсё выправіць. А ўсё ж такі на імгненне здаецца, што яна ўсё смяецца...

1 comentario:

  1. ==========Добры дзень! =)) Новы дзень - новы твор =)
    ==========Так і хочацца сказаць: "Абяцай, што не пакінеш гэты тэкст мініятурай,а зробіш з яго ўрывак вялікага аповеда ці нават рамана" =)))))))))))))))))))))))) Сапраўды, асабіста мая думка палецела ўжо на 4 сказе недзе вельмі далёка, неўзе ў глыбіню сусвету, ў глыбіню сябе.
    ==========Скандырую: "Даеш твор для роздуму! Даешь твор для роздуму", пад акампанімент лязгу кубка і талеркі па сталу =))) нажаль, іншы акампанімет я зрабіць не дам рады (не магу) =)) ==========Не ведаю як ты =)) А я спадзяюся, што каклі-небудь, хоць ў выглядзе мемуараў, ты ўзбуйніш гэты ўрывак, (я вельмі хочу, каб гэта быў урывак, а не скончаны твор) =))) Вось такі я нерыяльны эгаіст.
    ==============================================================Аў.Ар.Ал.Ан.

    ResponderEliminar