viernes, 24 de enero de 2014

Яму

Калі я была зусім маленькая -я навучылася чытаць даволі рана-, я мела кучу кніг народных казак, і гішпанскіх, і міжнародных. Я доўгімі гадзінамі чытала ды чытала; вядома, я менавіта там ўпершыню пачула слово каханне. 

Зараз я вялікая, чытаю класічную літаратуру, але ўнутры часам адчуваю сябе, як спужаная дзяўчынка. Чаму, вы пытаецеся? Распавяду:

Калі я ў дзяцінстве чытала пра каханне, прынцэсы не павінны былі страціць яшчэ 5 кілаграмчыкаў, прынцы мелі здаровыя ногі, і абсалютна ўсе захапляліся рыцарам ў бліскучых даспехах. Тады лёгка было выдаліць дрэнных цароў, і заўсёды знаходзіўся спосаб, каб не аддаць першароднага дрэннай ведзьме. Калі я ў дзяцінстве чытала пра каханне, самаго кахання заўсёды было дастаткова, і можна было пераадолець самыя вялікія адлегласці за ноч. Кароль і каралева былі заўсёды рады аддаць руку і сэрца дачкі любімаму, і самая галоўная прыгажосць, вядома, была ў душы.

Зараз я, як маладая дарослая дзяўчына, адчуваю сябе ўразлівай, таму што я зразумела, што нават каханне не бывае ідэальным. Ні жыццё, ні справядлівасць, ні праўда. Ні я.

Але яны ўсе невыказна прыгожыя. Нават больш, чым калі я пра іх чытала ў дзяцінстве. І таму я імкнуся, спадзяюся, дыхаю.

Кахаю.

No hay comentarios:

Publicar un comentario