viernes, 27 de diciembre de 2013

Апошні пост 2013 года

Вітаю-вітаю!!

Сёння я спала 15 гадзін, а мне амаль нават не сорамна. Амаль. Я моцна стамілася ад святаў. О, вядома! Можа, вы не ведалі: я - каталічка (хай і трошкі па-свойму, але ўсё ж такі). Таму ў мяне Каляды крыху раней, чым у праваслаўных хрысціян: 24-га снежня - Вігілія, а 25-га - Божае Нараджэнне. Калі вам цікава, ўсё было файна: сям'я збіралася, елі, пілі (я толькі ваду), спявалі, ЕЛІ-ЕЛІ-ЕЛІ... Ну вось. І засталося яшчэ свята Новага Года. І, канешне, свята Трох Цароў (6-га студзеня). Але пра гэта я распавяду ў наступны раз, ёсць шмат цікавага! Ну, пра Новы Год, так, я сёе-тое растлумачу; можа, вы захочаце спрабаваць (але я папярэджваю, гэта цяжэй і небяспечней, чым здаецца): самай іспанскай з усіх навагодніх традыцый нашей краіны з'яўляецца паглынанне дванаццаці вінаградзін. Кожная вінаградзіну праглынаецца на кожны ўдар курантаў і суправаджаецца загадвання навагодняга жаданні. Гэта весела, але я ж кажу, крышку небяспечна. Асцярожна, буль ласка.

Ну, здаецца, мая муза таксама на адпачынку. Таму я проста жадаю вам усяго найлепшага, на Новы Год і напішу, гэта так, свае мэты на 2014:

1. МОВЫ. Так. Я хачу давесці польскую да дасканаласці, атрымаць С2 расейскай, пачаць сур'ёзна займацца нямецкай, працаваць над арабскай, палепшыць украінскую і беларускую, і паступова навучыцца правільна пісаць тарашкевіцай. ХА!

2. Музыка. Я хачу паступіць у кансерваторыю. Для гэтага мне трэба навучыцца добра граць санату, эцюд і Альбэніса. Пажадайце мне ўдачы!!

3. Страта. Непатрэбных адносін, комплексаў і навагодняй вагі, зразумела.

4. Праца. Я хачу ШМАТ пісаць, і па-беларуску таксама. Трэба займацца літаратурай, мовазнаўствам, здаць сесіі і атрымаць працу ў аэрапорце на лета. І, канешне, займацца беларускай справай. Вы ведаеце, пра што я кажу.

5. Сяброўства, любоў і сям'я. На іх таксама павінен быць час, вядома. І на здзяйсненне добрых спраў.

6. Шчасце. Я хачу навучыцца шанаваць шчасце ў маленькіх дробязях. Жыццё цудоўнае, сябры!

З НОВЫМ ГОДАМ!

3 comentarios:

  1. Прывітаньне, Angela. Ведаеце, шчыра кажучы, я зараз знаходжуся амаль у такім стане, які адчуваю, калі зьвяртаюся да кніжачцы Рыгора Барадуліна, падпісанай для мяне. Дзякуй вялікі за Вашае Жаданьне, Вашыя шчырыя Пачуцьці, якія бачныя ня толькі па постах, але, асабліва, ў відэа-зваротах. Для сябе адзначыў, што неспадзяванае "знаёмства" з Вамі размалявала сёньняшні шэры й звычайны дзень (28 сьнежня) найшыкоўнейшымі фарбамі. Няхай Вашыя жаданьні спраўдзяцца.

    ResponderEliminar
    Respuestas
    1. Angela, вітаю!!! Віншую з Калядамі!!! Падкажыце Антону Шуставу ягоную памылку: трэба пісаць "зьвяртаюся да кніжачкі", а не "зьвяртаюся да кніжачцы".

      Eliminar
    2. Дзякуй вялікі вам за віншаваньні і камплімэнты! Вельмі прыятна чытаць такія цёплыя словы. З Новым Годам і з Калядамі!!

      Eliminar