viernes, 14 de marzo de 2014

Вар'яцва

Свет сыходзіць з розуму. Сітуацыя ў Крыме - шалёная. Самалёты раптам знікаюць. Людзі не вераць у каханьне.

А я сяджу ў інтэрнаце ў Гранадзе й пішу па-беларуску (яшчэ й тарашкевіцай!). Паэзію. Пра палітыку. Пра смерць. І вельмі часта пра каханьне. Пра маё каханьне. І веру.

Ёсьць, вядома, такія моманты, калі я думаю, ці варта. Ці варта пісаць, рабіць, спяваць... Кахаць. Потым я гляджу на каляндар. Бачу, што ў нас год 2014. Складаны час, будуць казаць праз гадоў 50. Ці 100. Напэўна. Я разумею, што не толькі "варта", а "трэба". "Абавязкова". І пішу я далей, і рыхтуюся да наступнага года.

Я думаю пра сябе, пра свой шлях у жыцьці. Мне 21 год, і я вельмі шмат навучылася за мала часу. Я пачыналася пісаць пра Беларусь у сьнежні 2010. Мне было тады 17 (так, вы моцныя ў матэматыцы). Я тады нават не ведала беларускую мову (вельмі мне сорамна), але ж я ўжо ведала, што хачу пісаць пра вас. Пра Беларусь. І пра свабоду. І пра каханьне. Пажадана ў адным сказе.

І яшчэ хачу.

Кажуць, што что-то не так. Я лічу, што шмат чаго ня так. І ў мяне таксама. Я псіхалагічна трохі няўстойлівая, я маладая, у мяне шмат сумневаў і я раблю памылкі, калі пішу па-беларуску (асабліва тарашкевіцай!). Але ўсё ж такі, я ведаю, што пісаць трэба, і вельмі шмат. І спяваць. І кахаць, нават калі думаеш, што зноўку зробяць балюча.

Пішыце! Не думайце пра памылкі, пра кляксы. Будзе дасканалы верш. Спявайце! грайце, нават калі гітара дрэнна настроена. Будзе новы, слаўны гімн. Кахайце! Не думайце пра благае. Не бойцеся, што зробяць балюча зноўку. Знойдзецца чалавек, які ніколі не пашкодзіць.

І любіце Радзіму. Будзе будучыня.

Дабранач. Я буду пісаць далей, і адпачываць.

4 comentarios:

  1. Грай! Шукай! У снах юнацкіх свае мары!
    Грай! Гукай! Вясны зялёнай цёплай чары!
    Грай! Сьпявай! Дружна песьні райскай долі!
    Грай! Грай! Гані быкоў — вярнецца воля!
    (с) Ляпіс

    ResponderEliminar
  2. Прывітанне! Ты цешыш маю душу, гэта так міла, нават ласкава! =)))
    ======Беларусы перажылі зашмат болі, нашы дзеды яе перажылі, нашы бацькі жылі з ёю, маё пакаленне адчувае яе падсвядома, яна перадалася нам генетычна. Наступныя пакаленні 2000-х і 2010-ых яе ўжо не маюць, насамрэч проста не ведацюць што гэта менавіта яна, але яны жывуць у той жа турме, ім прамываюць мазгі яшчэ мацней чым нам, бо яны нічога ўвогуле не ведацюць з таго што было. Для іх нават ветэранаў вайны Другой сусветнай не засталося, насамрэч яшчэ ёсць жывыя ветэраны, але да іх дзяцей ўжо не водзяць. Яны не ездзяць да бабуль ў вёску на вакацыі і не чуюць рассказаў як жылося гэтым вясковым жыхарам пры Леніні і Сталіні, пры цыры і пры паляках. Але турэмнаць у нас жыве ў паветры, разам з чарнобыльскімі ветрамі яна напаўняе кожны сантыметрык Беларусі.
    ======Мы чуем такія твае словы і не толькі тае, мы пагаджаемся з табою, але мы ўжо не можам прсота адчуваць, нашы пачуцці заўджы імкнуцца абараніць нас. Ёсць такі стыль жыцця сярод беларусаў любога ўзросту і полу: "Напіцца і забыцца", цяпер яшчэ і наркатычны дурман дапамагае. Гэта страшна, бо такіх вельмі шмат, яны наша большась. Гэта нацыянальны сродак самавыратавання ад асяроддзя, ад жыцця. Але яны ж і нашыя каты. Яны паўсюль… Мы выміраем.

    ResponderEliminar
  3. ======Мы жывём пад прыгнётам больш за 200 гадоў. Ён цячэ па нашай крыві, ён увесь час пад нашай скурай. Раней ён быў афіцыйны, цяпер схаваны. Мы не рабы і не лічылі сябе такімі ніколі, але ўсё наша жыццё горшае за рабства. Мы не можам думаць аб будучыні, бо яна пакуль без прасвету. Так карты ляглі, што знаходзячыся ў цэнтры мацерыка Еўразія, нам наканаваныя злобныя, пражорлівыя і крыважадныя суседзі, якія ніколі не адступіцца ад думкі праглынуць нас, ніколі не выпусцяць нас з сваіх кіпцюровых лапаў. Мы больш 200 гадоў жывем аднолькава. Так, на нашай тэрыторыі стваралася гісторыя свету, мы былі ўдзельнікамі ўсіх падзей, але самі мы жывем як і 200 гадоў назад у запечку. Я жыву не так многа на свеце, усяго 23 гады. Але ўсё сваю жыццё нібы пражываю День Сурка. Песні напісананыя яшчэ ў пачатку 90-ых гуртом НРМ і іншымі культурнымі дзеячамі, якія сёння забароненыя або памерлі, актуальныя былі кожны дзень і сёнешняя дата не выключэнне. Зачараваная частка зямлі. Ці будзем мы калі абуджаннымі?
    ======Да чаго я малюю гэткую змрочную карціну шырокімі мазкамі. Наша свядомаць дэфармаваная, мы ведаем што добра, а што дрэнна, як варта рабіць і як не варта, мы ведаем як хацелі б жыць, але яшчэ мы ведаем што нам бывае за то, каб імнуцца, а тым больш жыць так як мы хочам. І гэта пры тым, што як 200 гадоў таму, так і сёння нашыя мары гучаць аднолькава “Хлеба, солі, зямлі, волі” і, канечне, “Ня быць скотам”. Але нам гэтага не дазваляюць.
    ======Справа не ў той бутафорыі, якая нагадвае жыццё: свая дзяржава, свая валюта, свой прэзідэнт, хочш пі самагонку, хочаш піва, хочаш водку, вочаш віно, хочаш сваё, хочаш імпатране (Мраціні, Хэнэсі, Скотч) – што пажадаеш, хочаш порна, хочаш прастытуткі (прабачце крыху груба, але нашае жыццё, прынамсі ў маім Менску, выглядае менавіта так), хочаш хадзі на працу, хочаш сядзі ў бацькоў на шыі і г.д. – пагадзіцеся гэта і не жыццё, і не свабода, мы не робім сваўго выбару, у нас яго ніколі не было. У нас німа вольных думак нават у галаве. Бо як толкі такая з’явілася, за ёй адразу другая – наколькі цяжка будуь карць цябе і ўсе жывыя і наступныя пакаленні твёй сям’і, калі першая думка спраўдзіцца. Здэцца я перабольшваю, пужаю, такога німа, такого не бывае. А цяпер падумай яшчэ раз, і яшчэ … Я не аб тым, каб самому загнаць сябе ў разумовую пастку. Наадварот – раплюшчы вочы – ты ўжо ў ёй, толькі ўсвядомь гэта. Мо тады ты і пачеш свой шлях наверх. Срава ў нашай боязі нават падумаць аб лепшым жыцці. Як ёсць так і добра, абы не забілі б. А можа так і трэба.
    ======Кахай і не бойся.
    ======Нажаль гэтага мала, каб дыхаць на поўныя грудзі. Для нас гэта чарговая абезбольванне. Нібыта гэта і ёсць заветны праменчык святла ў цемры. Гаспадар не хоча, каб рабы памерлі, над кім жа тады гаспадарць.Ці самому ісці ўпэцквацца ў працы? А так – хай цешацца.
    Мы тая нацыя якую каханнем да жыцця не вернеш і ні на што не пабудзіш.
    ======А іншыя народы ў гэтым бачаць сэнс жыцця.
    ======А нам старшна. Страшна. Страшна кахаць, страшна жыць, страшна быць.

    ============================================================Ант. Аўг.Ар. Ал.

    ResponderEliminar
  4. Два вышэйшыя пасты мае, чытаць як адзін, проста ў адно паведамленне не ўлезлі =)))
    ============================================================Ант. Аўг.Ар. Ал.

    ResponderEliminar