jueves, 20 de marzo de 2014

100 фактаў пра мяне

10 маленькіх рэчаў, якія люблю:

-Пісаць вершы ноччу. Вельмі позна
-Спяваць у душы
-Сьнядаць вельмі рана
-Мой почырк
-Пісаць калядныя паштоўкі ў лістападзе
-Абдымаць падушку, калі сплю
-Кропка з коскі
-Гішпанскае сонца
-Шпацыраваць пад дажджом
-Пацалункі ў шыю

10 маленькіх рэчаў, якіх не люблю:

-Калі не ведаю, на якой мове суразмоўцу лягчэй размаўляць
-Калі я хутка йду, а людзі не дазваляюць прайсьці
-Маленькія, бессэнсоўныя, цырыманіяльныя ўзаемадзеяньня ("надвор'е няблагае сёньня, ці не так?"). Бонус: пытаньне: "а насамрэч ёсьць такая мова???"
-Падзеньне ўніз па лесвіцы (што здараецца ў мяне дзіўна часта)
-Празмерная шчырасьць
-Чаканьне ежы
-Дрэнная граматыка
-Калі мама кажа ўзрост дзіцяці ў месяцах
-Калі дзіця плача падчас палёту
-Калі інструменты настроены няправільна

Мае любімыя...

-Горад: Варшава
-Колер: фіялетавы
-Кніга: "Маленькі прынц"
-Фільм: "Sleuth"
-Страва: ммм, усё, што гатовіць бабуля!
-Мова: не магу; разаб'ецца сэрца
-Кампазітар: Бетховен
-Помнік архітэктуры: Альгамбра
-Свята: Каляды
-Музычны напрамак: шансон (еўрапейскі), класічная музыка, рок, джаз...

10 рэчы, безь якіх ня магу:

-Гарбата
-Піяніна
-Музычны прайгравальнік
-Любімыя слоўнікі
-Мой кампутар
-Добрыя падушкі
-Мае старыя здымкі
-Алей
-Мае аранжавыя духі
-Кнігі на розных мовах

10 жывых моваў, якія я вывучаю/ведаю

-Гішпанская
-Ангельская
-Французская
-Расейская
-Польская
-Беларуская
-Украінская
-Арабская
-Нямецкая
-Літоўская (новая!)

Што я люблю рабіць, калі ёсьць вольный час?

-Вывучаць новую мову
-Перакладаць/пісаць паэзію ды прозу
-Граць на піяніна, спяваць, складаць музыку
-Хадзіць у трэнажорную залу
-Шпацыраваць
-Чытаць
-Гладзець фільмы ды серыялы
-Падарожнічаць
-Купацца ў моры
-Гуляць у відэагульны

Чаго я баюся?

-Японскіх жахаў
-Здрады
-Цемры, часам. ТОЛЬКІ часам
-Прывідаў
-Забыцца мовы, якія ведаю
-Страціць любімых людзей
-Прымяншэньня й смерці любімых моваў
-Вайны
-Расчароўваць бацкаў
-Самога страху

Пра маё дзяцінства:

-Я навучылася чытаць ды пісаць (па-гішпанску), калі мне было 2.5 гады
-Я вырасла з маімі стрыечнымі братам ды сёстрай. І бабуля жыве з намі
-Мой брацік нарадзіўся, калі мне было 5 гадоў. Ён - мой лепшы сябра
-Калі мне было 2 гады, я дасканала ведала усі песьні з фільма "Беласнежка", і тата вырашыў, што я павінная хадзіць у музычную школу
-Я была вельмі дзіўная і мне было цяжка ў школе
-Я пачала граць на піяніна ў веку 8 гадоў
-У мяне была вялікая апантанасьць з пакемонамі. Мы ў іх гулялі са стрыечным братам
-Калі я была вельмі маленькая, я толькі кушала, калі па ТБ паказвалі рэкламы. Мама запісала відэакасету зь імі на абед
-Я пачала пісаць вершы, калі мне было 6 гадоў. Мае настаўнікі давалі пісаць пасьля "нармальнай працы"
-Мая мроя была хадзіць у брытанскую школу. Гэтага не атрымалася, і я навучылася размаўляць па-ангельску амаль самастойна ў веку 14 гадоў

Пра мой характар

-Я балбатун
-Я люблю дапамагаць іншым. Заўсёды
-Я апантаная пунктуальнасьці
-Мне лёгка дараваць, але я ганарлівая
-Я заўсёды кажу "калі ласка" і "дзякуй"
-Я вельмі рассеяная і няпамятлівая
-Я заўсёды лаяльная сябрам
-Я рэдка злуюся больш за 5 хвілін. Але гэтыя 5 хвілін вельмі страшныя
-Я часта плачу. За ўсё. Нават ад шчасьця
-Я магу быць вельмі настальгічная

Рознае

-Мой першы пацалунак быў выпадковы
-Я веру ў лёс. І ў Бога таксама. І ў Беларусь
-Мне чамусьці было вельмі прыемна, калі да мяне першы раз зьвярталіся словам "паненка"
-Я пераклала інструкцыі выкарыстаньня здрабняльніка паперы з расейскай на гішпанскую
-Я вельмі люблю беларускую літаратуру, і шмат чытаю па-беларуску
-Я маю даволі вялікую калекцыю розных відаў гарбаты
-Я ніколі не была ў Беларусі :(
-Я сплю, абдымаючы падушку
-Я сапрана, а мой тата тэнар
-Я НІКОЛІ не апускаю рукі :)

1 comentario:

  1. Прывітанне, цікавы чалавек! Гэта проста нейкі казачны цуд - сустрэць на прастораэ Нэту такую цудоўную асобу! Я распавяду пра Вас усім і ўся, гэта ўдалы прыклад для беларусаў і ў той жа час... ганьба тым жа беларусам, хто СВАЁЙ мовы не жадае ведаць. Я вяду рукадзельны блог - http://belarusaczka.blogspot.com А як падпісацца на Ваш? Не знайшла (( А колькі падобнага на сябе я знайшла ў гэтым посце!!! Таксама такую справазжачу рыхтую ))) Таксама абажаю падушку )))) і хранічна пунктуальна )) і гарбатаўкалекцыя )) і часта плачу ад шчасця )) і раздражняе няграматнасць ))і яшчэ шмат чаго )))) А яшчэ - шчыра запрашаю на Беларусь!!!! Магу прыняць і правесці экскурсіі ))) надоўга )))

    ResponderEliminar