Mostrando entradas con la etiqueta беларуская мова. Mostrar todas las entradas
Mostrando entradas con la etiqueta беларуская мова. Mostrar todas las entradas

martes, 7 de julio de 2015

Чарговы раз мушу папрасіць прабачэньня

У 1993 г. я была маладая, маё жыцьцё было прасьцейшае.
На днях павінны высьці мой першы зборнік "Раяль ля мора". Гэта ўжо дастаткова добрая прычына, каб прабачацца :) Але я ведаю, што ёсьць такія чытачы, каму падабаюцца (некаторыя) мае вершы, таму за гэта менавіта прабачацца ня буду, а наадварот. Ну, па-першае, я даволі часта атрымліваю паведамленьні, людзі пытаюцца пра кнігу. Я таксама вельмі чакаю. І моцна хвалююся. Я таксама ня ведаю, калі менавіта выйдзе. Выбачаюся!

А праблема й цэлая справа ў тым, што ў мяне некалькі дзён круціцца адзін пэўны верш у галаве, але нічога ня пішацца. Я ў адчаі. Я не хачу скардзіцца, бо ў мяне дужа файнае жыцьцё (ну, прынамсі арыгінальнае), і я люблю быць сабою. Але апошнім часам здароўе было не найлепшае, пра каханьне каментаваць нават ня буду -хаця я непапраўная і мне, мабыць, падабаецца хлопчык, гыгыгы. Халера- і я нават пасьпела зваліцца зь лесьвіцы. Як? Не пытайцеся. І так, усё окей. Абяцаю :) Мяне толькі хвалюе факт, што ня пішацца. Я адзін год пішу, ну, "літаратуру" (не) па-беларуску, і ў мяне ёсьць тры зборнікі "вершаў", адна "п'еса", некалькі "апавяданьняў"... Намагаюся думаць, што я магу крыху адпачыць. А потым думаю, "а што калі наступным разам горш звалюся зь лесьвіцы і стукнуся галавой і забуду беларускую мову?". Але потым я думаю, "ну, а якая розьніца? Каму гэта патрэбна?". За што й выбачаюся.

Напэўна, на шчасьце ці на жаль, "натхненьне" маё прыйдзе зноў, "Раяль ля мора" выйдзе, і я некалькі яшчэ гадоў ніводнага разу не звалюся сьмяротна. Можа быць, і знойдзецца адпаведны пан для мяне (ці я буду шчасьлівейшая адна), і нават вылячуся і вернецца здароўе. За што й выбачаюся? :)

miércoles, 11 de marzo de 2015

Працую, абяцаю!

Прывітаньне, дарагія сябры!

Вы думалі, я памерла? Ну, не. Прабачце, калі спадзяваліся :Р Усё са мной добра, проста я была ў Польшчы (яшчэ раз), потым былі такія невялічкія праблемы, а ўвогуле я пішу другую кнігу (навіны пра першую хутка), дыплёмную працу сканчваю, рыхтую дакумэнты да магістратуры... Таму Вы мяне ня так часта бачыце (і, можа, гэта файна) :)
Сёньня, каб ведалі, што насамрэч працую, пакажу вам новы вершык:

Siste, viator

Спыніся, падарожнік!
Хоць на хвіліну, спыніся
Там, дзе растуць пралескі
Пад старажытным дубам.
Спыніся, падарожнік, і памятай,
Гледзяючы назад,
Што трава пакрые твае сьляды.


Яшчэ адзін? Бо кораткі? Дооообра, яшчэ адзін :)



Spiritus asper

Адзін! 
Вастрыня, няспаньне.
Два, тры, чатыры,
Адвага, ўсьведамленьне.
Пяць, шэсьць,
Глыбокі ўздых.
Сем!
Аксід. Страх.
Восем, дзевяць...
Чаканьне.
Дзесяць!
Чысты боль, вечны боль.
Адзінаццаць-дванаццаць, трынаццаць, чатырнаццаць!
Падлога, сьмех.
Пятнаццаць-шаснаццаць.
Хата, вёска.
Семнаццаць!
Дзяўчына, каханьне...
Васемнаццаць,
Маці.
Дзевятнаццаць.
Чалавечнасьць... Душа!
Дваццаць!
Вакуум. Цішыня.

Малады чалавек сунуў руку ў кішэню і сыйшоў, бяз слоў.

Чалавек?

Што? Незразумелы? Ну, прабачце.

Да пабачэньня! :)

domingo, 10 de agosto de 2014

Навіны пра кнігу

Прывітаньне!

Сёньня я пішу, каб сказаць, што я не памерла :) Я ведаю, што я павінная была пісаць часьцей, чым пісала, а не наадварот, але ў мяне было даволі шмат праблемаў, я была стомленая, часам не было інэта, часам я проста не магла, ці ня ведала, што пісаць. Тым больш мая кніга, калі ўсё будзе добра, хутка выйдзе, і я гэтым пытаньнем займалася. Спадзяюся, вы зразумееце.

Распавяду, тады, трошачкі пра кнігу: кніга называецца Раяль ля мора, і ў ёй будуць 45 маіх беларускіх вершаў, плюс некалькі перакладаў (я пераклала свае вершы зь гішпанскае, ангельскае ды украінскае на беларускую) :) Тэмы вершаў розныя, ёсьць, канешне, каханьне, палітыка (але ж толькі трохі), гумар, ідэнтычнасьць, прырода і, канешне, Беларусь. Можа й нешта забываю, ня памятаю. Яшчэ трэба сказаў, што выдатны паэт ды філосаф Міхаіл Баярын напісаў прадмову да маёй кніжкі, што вельмі файна :)

І лепшая (ці, можа, горшая) навіна - я ўжо думаю пра другую кнігу, калі спадабаецца першая. Магчымая назва - Салавей сьпявае жаночым голасам. Заўтра, абяцаю, пакажу новы верш (магчыма з гэтае гіпатэтычнае другой кнігі).

domingo, 22 de junio de 2014

Алесь Бяляцкі на волі


Так, зноўку я. Вось папрасіла прабачэньня за тое, што не пісала так даўно, а цяпер пішу далей.

Калі мая цудоўная настаўніца польскае мовы ў мяне спытала, зь якім вядомым, важным чалавекам я хацела бы пазнаёміцца, я ёй адказала адразу: З Алесем Бяляцкім! Дарэчы, яна ведала, хто ён гэткі (у Гішпаніі ня кожны ведае, нажаль. Хаця кожны, хто мяне ведае, ведае і пра яго).

Што сказаць пра нашага цудоўнага волата? Лепш паглядзіце яшчэ раз (ці проста паглядзіце, калі ня бачылі), і атрымлівайце асалоду:

Алесь Бяляцкі на волі (Белсат)

Жыве Беларусь!


jueves, 20 de marzo de 2014

100 фактаў пра мяне

10 маленькіх рэчаў, якія люблю:

-Пісаць вершы ноччу. Вельмі позна
-Спяваць у душы
-Сьнядаць вельмі рана
-Мой почырк
-Пісаць калядныя паштоўкі ў лістападзе
-Абдымаць падушку, калі сплю
-Кропка з коскі
-Гішпанскае сонца
-Шпацыраваць пад дажджом
-Пацалункі ў шыю

10 маленькіх рэчаў, якіх не люблю:

-Калі не ведаю, на якой мове суразмоўцу лягчэй размаўляць
-Калі я хутка йду, а людзі не дазваляюць прайсьці
-Маленькія, бессэнсоўныя, цырыманіяльныя ўзаемадзеяньня ("надвор'е няблагае сёньня, ці не так?"). Бонус: пытаньне: "а насамрэч ёсьць такая мова???"
-Падзеньне ўніз па лесвіцы (што здараецца ў мяне дзіўна часта)
-Празмерная шчырасьць
-Чаканьне ежы
-Дрэнная граматыка
-Калі мама кажа ўзрост дзіцяці ў месяцах
-Калі дзіця плача падчас палёту
-Калі інструменты настроены няправільна

Мае любімыя...

-Горад: Варшава
-Колер: фіялетавы
-Кніга: "Маленькі прынц"
-Фільм: "Sleuth"
-Страва: ммм, усё, што гатовіць бабуля!
-Мова: не магу; разаб'ецца сэрца
-Кампазітар: Бетховен
-Помнік архітэктуры: Альгамбра
-Свята: Каляды
-Музычны напрамак: шансон (еўрапейскі), класічная музыка, рок, джаз...

10 рэчы, безь якіх ня магу:

-Гарбата
-Піяніна
-Музычны прайгравальнік
-Любімыя слоўнікі
-Мой кампутар
-Добрыя падушкі
-Мае старыя здымкі
-Алей
-Мае аранжавыя духі
-Кнігі на розных мовах

10 жывых моваў, якія я вывучаю/ведаю

-Гішпанская
-Ангельская
-Французская
-Расейская
-Польская
-Беларуская
-Украінская
-Арабская
-Нямецкая
-Літоўская (новая!)

Што я люблю рабіць, калі ёсьць вольный час?

-Вывучаць новую мову
-Перакладаць/пісаць паэзію ды прозу
-Граць на піяніна, спяваць, складаць музыку
-Хадзіць у трэнажорную залу
-Шпацыраваць
-Чытаць
-Гладзець фільмы ды серыялы
-Падарожнічаць
-Купацца ў моры
-Гуляць у відэагульны

Чаго я баюся?

-Японскіх жахаў
-Здрады
-Цемры, часам. ТОЛЬКІ часам
-Прывідаў
-Забыцца мовы, якія ведаю
-Страціць любімых людзей
-Прымяншэньня й смерці любімых моваў
-Вайны
-Расчароўваць бацкаў
-Самога страху

Пра маё дзяцінства:

-Я навучылася чытаць ды пісаць (па-гішпанску), калі мне было 2.5 гады
-Я вырасла з маімі стрыечнымі братам ды сёстрай. І бабуля жыве з намі
-Мой брацік нарадзіўся, калі мне было 5 гадоў. Ён - мой лепшы сябра
-Калі мне было 2 гады, я дасканала ведала усі песьні з фільма "Беласнежка", і тата вырашыў, што я павінная хадзіць у музычную школу
-Я была вельмі дзіўная і мне было цяжка ў школе
-Я пачала граць на піяніна ў веку 8 гадоў
-У мяне была вялікая апантанасьць з пакемонамі. Мы ў іх гулялі са стрыечным братам
-Калі я была вельмі маленькая, я толькі кушала, калі па ТБ паказвалі рэкламы. Мама запісала відэакасету зь імі на абед
-Я пачала пісаць вершы, калі мне было 6 гадоў. Мае настаўнікі давалі пісаць пасьля "нармальнай працы"
-Мая мроя была хадзіць у брытанскую школу. Гэтага не атрымалася, і я навучылася размаўляць па-ангельску амаль самастойна ў веку 14 гадоў

Пра мой характар

-Я балбатун
-Я люблю дапамагаць іншым. Заўсёды
-Я апантаная пунктуальнасьці
-Мне лёгка дараваць, але я ганарлівая
-Я заўсёды кажу "калі ласка" і "дзякуй"
-Я вельмі рассеяная і няпамятлівая
-Я заўсёды лаяльная сябрам
-Я рэдка злуюся больш за 5 хвілін. Але гэтыя 5 хвілін вельмі страшныя
-Я часта плачу. За ўсё. Нават ад шчасьця
-Я магу быць вельмі настальгічная

Рознае

-Мой першы пацалунак быў выпадковы
-Я веру ў лёс. І ў Бога таксама. І ў Беларусь
-Мне чамусьці было вельмі прыемна, калі да мяне першы раз зьвярталіся словам "паненка"
-Я пераклала інструкцыі выкарыстаньня здрабняльніка паперы з расейскай на гішпанскую
-Я вельмі люблю беларускую літаратуру, і шмат чытаю па-беларуску
-Я маю даволі вялікую калекцыю розных відаў гарбаты
-Я ніколі не была ў Беларусі :(
-Я сплю, абдымаючы падушку
-Я сапрана, а мой тата тэнар
-Я НІКОЛІ не апускаю рукі :)

viernes, 7 de marzo de 2014

Рыгору Іванавічу Барадуліну


Бездапаможнасьць

Чаму не згасла сонца?
Чаму не пераапранулася неба
У чорныя хмары?
Чаму не замаўчаў сьмех?
Чаму не перасталі гуляць дзеці на вясёлай вуліцы?
Чаму, ўсё ж такі, пачалася вясьна?
Чаму вярнуліся чорныя ластаўкі
Да нашага гаўбца?
Чаму цябе няма?
Чаму яго няма?
Чаму радуюцца людзі?
Хіба не бачаць, што няма паэзіі?

viernes, 28 de febrero de 2014

Пасьля вайны

Так застаўся пакой пасьля вайны:
Чатыры апельсіны ў пакеціку,
(Ці, можа, толькі тры).
Твой пах у паветры. Мой пах.
Наш з табой пах.
Палова бутэлькі віна,
Мора пасьцельнай бялізны,
Скрынка чагосьці салодкага
(Пустая, вядома),
Ружы, чырвоныя ружы на падваконьніку.
Маё сэрца. Тваё сэрца.
Наша з табой сэрца.
На падваконьніку паміраюць.
І ўспаміны...
Так застаўся пакой пасьля вайны.
(Нашай з табой вайны).

viernes, 6 de diciembre de 2013

10 добрых прычын размаўляць па-беларуску

Так як першы топ 10 быў такім папулярным, я вырашыла напісаць іншы. Можа быць, ён
дасць адказы на некаторыя пытанні!

10.
Мова - скарб. Трэба захоўваць і берагчы кожную мову. Кожныя 14 дзён на Зямлі памірае адна мова, па статыстыцы ЮНЕСКА.

9.
У беларускай мове маецца шмат архаізмаў, структур і функцый, якіх няма ў іншых славянскіх моў. I унікальная літара "ў". Яна таксама дапамагаем лепш разумець этымалогію і граматыку іншых моў (паверце мне, я вывучаю славянскія мовы ўжо 5 гадоў).

8.
Беларуская літаратура проста цудоўная (Купала, Багдановіч, Колас, Быкаў... І па-мойму ў вашай сям'і Цётка лепш, чым Бацька).

7.
Праз мову можна шмат цікавага даведацца пра культуру нацыі і атрымаць доступ да фальклору.

6.
Па-беларуску гуляюць выдатную музыку. Асабліва рок. Спяваць весялей, калі разумееш тэкст. І ўсе любяць спяваць, нават калі толькі ў душы.

5.
Сродкі масавай інфармацыі на беларускай мове пакажуць табе іншую кропку гледжання пра многае.

4.
Хай і гэта не большасць, ёсць людзі, хто адчуваюць сябе больш камфортна, калі гавораць па-беларуску, і сможаш быць бліжэй да іх.

3.
На беларускай можна захоўваць больш таямніц, чым на іншых больш папулярных мовах.

2.
Беларуская мова вельмі, вельмі, вельмі эратычная :)
 

1.
Калі нейкая іспанка можа, значыць, і ты можаш! Ці ты баязлівец?

viernes, 15 de noviembre de 2013

Топ 10 смешных пытанняў, якія мяне спыталі пра беларускую мову

Прывітанне!!

Вывучаць беларускую мову ў Іспаніі не заўсёды проста і весела (хоць часам і вельмі весела). Мае сябры і знаёмыя ведаюць, які ў мяне запал да замежных мовах наогул і да беларускай у асаблівасці. Таму яны ўжо нямала ведаюць пра тэму, і з цікавасцю (i без злога намеру) задаюць мне добрыя пытанні. Тым не менш, я сустрэла і зусім іншага роду пытанні і рэакцыі на прапанову "я вывучаю беларускую мову". Каб вы маглі ўявіць сябе сітуацыю, я вырашыла падзяліцца найлепшымі з іх. Вось яны, без далейшых цырымоній:

10. Што?!
Я вы-ву-ча-ю бе-ла-рус-ку-ю мооооооо-вуууууу. Абла эспаньёль?

9. А што гэта такое?
Гэта малавядомая вобласць тэарэтычнай фізікі, відавочна.

8. А хіба гэта мова?
А хіба гэта пытанне?

7. Яна падобная на шведскую, праўда?
Не. Не вельмі. Мне здаецца, ты думаеш пра скандынаўскія мовы. А вось славянскія...

6. Яна пішацца зправа налева, праўда?
Мне здаецца, ты думаеш пра арабскую. Толькі не ведаю, чаму.

5. А Беларусь у Расіі знаходзіцца? Ці недзе ў Азіі?
Не. Прыкладна там, дзе ты сваю карту страціў.

4. А чаму б не кітайскую?
А чаму б менавіта кітайскую? А чаму б не беларускую?

3. А гэта перспектыўна?
ХАААААХАХАХА :) Ну, спадзяемся.

2. Гэта таму, што ты любіш Франсіска Франка?
Эээээээ... Не.

1. Чаму? Што з табой?
Асцярожна! Гэта заразна!

viernes, 8 de noviembre de 2013

Прывітанне, свет!

Ці хто я такая

Вiтаю-вiтаю! Мяне зваць Ангела Эспiноса. Прабачце мяне за жудасны акцэнт. Я - іспанка. З горада Малага. А вучуся ў Гранаде, на філалагічным факультэце.Так, мая спецыяльнасць - славянская філалогія. Так, вельмі карысна. Бацькам таксама так здаецца. Што-што? Ох, так. Пісьмова не заўважылі ніякага акцэнту. Дакладна. Ну, тым лепш, а?

Вось. Я іншаземка, якая самастойна вывучае беларускую мову (ў Універсітэце я вывучаю толькі рускую, польскую і арабскую. Потым растлумачу, чаму арабскую. А цяпер трэба растлумачыць, чаму беларускуюю. Усё паціху). І так, гэта насамрэч бывае. Напэўна, вы ўжо стаміліся ад маёй кашмарнай прозы. Яшчэ раз прашу прабачэння - беларускую я вывучаю толькі год. Спадзяюся, буду паступова лепш пісаць дзякуючы гэтага блогу. У любым выпадку, калi хочаце даведацца, што я раблю са сваім жыццём, прачытайце, калі ласка, гэты артыкул: http://artsiadziba.by/articles/interview/2013/06/13/bielaruskamounaja-ispanka/

Пасля конкурсу і інтэрв'ю, я стала, скажам, як-то вядомая. Гэта і ёсць для мяне вялікі гонар, і я натуральна, працягваю пісаць, спяваць і кажа пра Беларусь. Таму я буду тут публікаваць свой ​​тэксты і апавяданні пра свой ​​досвед з беларускай мовай. Я спадзяюся, што вам было (і будзе) цікава чытаць!

Да пабачення!

P. S. Адказы да FAQ:

1. Так, я сапраўдная іспанка. У мяне няма ніякай іншай крыві, на жаль.

2. Да, я и русский знаю. И я обожаю язык Пушкина и, конечно, уважаю белорусов, которым русский язык - родной (это глупый вопрос; я не могу их не уважать. Но я вам говорю на всякий случай). Я просто считаю, что язык - это сокровище. Их надо обязательно охранять и беречь. А мове нужна помощь, ці не так? Если захотите ко мне обращаться, можно и на русском, и на белорусском.
 Или даже, если очень хочется, на испанском, английском, французском, украинском или польском. Я знаю ещё пару мёртвых языков, и немножко понимаю по-итальянски и по-немецки, но не достаточно, чтобы нормально отвечать на сообщения.

3. Так, можна чытаць артыкул, за якую я атрымала прэмію. Ён пачынаецца на старонцы 45 гэтага файла: http://belarusinfocus.info/upload/uploads1346834174.pdf 

Дарэчы, уся кніга вельмі цікавая.

4. Так, 
хлопчыкі, я яшчэ не замужам! :Р