viernes, 15 de noviembre de 2013

Топ 10 смешных пытанняў, якія мяне спыталі пра беларускую мову

Прывітанне!!

Вывучаць беларускую мову ў Іспаніі не заўсёды проста і весела (хоць часам і вельмі весела). Мае сябры і знаёмыя ведаюць, які ў мяне запал да замежных мовах наогул і да беларускай у асаблівасці. Таму яны ўжо нямала ведаюць пра тэму, і з цікавасцю (i без злога намеру) задаюць мне добрыя пытанні. Тым не менш, я сустрэла і зусім іншага роду пытанні і рэакцыі на прапанову "я вывучаю беларускую мову". Каб вы маглі ўявіць сябе сітуацыю, я вырашыла падзяліцца найлепшымі з іх. Вось яны, без далейшых цырымоній:

10. Што?!
Я вы-ву-ча-ю бе-ла-рус-ку-ю мооооооо-вуууууу. Абла эспаньёль?

9. А што гэта такое?
Гэта малавядомая вобласць тэарэтычнай фізікі, відавочна.

8. А хіба гэта мова?
А хіба гэта пытанне?

7. Яна падобная на шведскую, праўда?
Не. Не вельмі. Мне здаецца, ты думаеш пра скандынаўскія мовы. А вось славянскія...

6. Яна пішацца зправа налева, праўда?
Мне здаецца, ты думаеш пра арабскую. Толькі не ведаю, чаму.

5. А Беларусь у Расіі знаходзіцца? Ці недзе ў Азіі?
Не. Прыкладна там, дзе ты сваю карту страціў.

4. А чаму б не кітайскую?
А чаму б менавіта кітайскую? А чаму б не беларускую?

3. А гэта перспектыўна?
ХАААААХАХАХА :) Ну, спадзяемся.

2. Гэта таму, што ты любіш Франсіска Франка?
Эээээээ... Не.

1. Чаму? Што з табой?
Асцярожна! Гэта заразна!

5 comentarios:

  1. Вітаю, спадарыня Эспіноза. Вельмі цікава даведацца аб замежніках, якія ведаюць беларускую. Сам я пачаў вывучаць мову, калі пайшоў у школу. Я з рускай сям'і і дагэтуль беларускую чуў толькі ад старой суседкі. Але школу я скончыў і вось амаль 6 год уже не размаўляю - няма з кім, хаця і жыву ў Беларусі.

    Мне здаецца, я знайшоў маленькую памылачку:

    Таму яны ўжо нямала ведаюць пра тэме...

    Треба напісаць або "нямала ведаюць па (гэтай) тэме", або "нямала ведаюць пра (гэтую) тэму".

    ResponderEliminar
  2. Вітаю!

    Дзякуй вялікі за каментар! Вельмі шкада, што няма з кім размаўляць па-беларуску. Гэта вельмі прыгожая і цікавая мова, хоць б з майго пункту гледжання.

    Памылку зараз выпраўлю. Дзякуй Вам вялікі!!

    ResponderEliminar
    Respuestas
    1. Запрашаю ў жывы журнал, там беларускамоўных блогераў хапае і яны будуць рады вас бачыць :)
      http://hanshuhelharter.livejournal.com/

      Eliminar
  3. Знаю одного україно-білоруса, який вирішив себе присвятити розвитку чувашської мови. :-)

    ResponderEliminar