У 1993 г. я была маладая, маё жыцьцё было прасьцейшае. |
А праблема й цэлая справа ў тым, што ў мяне некалькі дзён круціцца адзін пэўны верш у галаве, але нічога ня пішацца. Я ў адчаі. Я не хачу скардзіцца, бо ў мяне дужа файнае жыцьцё (ну, прынамсі арыгінальнае), і я люблю быць сабою. Але апошнім часам здароўе было не найлепшае, пра каханьне каментаваць нават ня буду -хаця я непапраўная і мне, мабыць, падабаецца хлопчык, гыгыгы. Халера- і я нават пасьпела зваліцца зь лесьвіцы. Як? Не пытайцеся. І так, усё окей. Абяцаю :) Мяне толькі хвалюе факт, што ня пішацца. Я адзін год пішу, ну, "літаратуру" (не) па-беларуску, і ў мяне ёсьць тры зборнікі "вершаў", адна "п'еса", некалькі "апавяданьняў"... Намагаюся думаць, што я магу крыху адпачыць. А потым думаю, "а што калі наступным разам горш звалюся зь лесьвіцы
Напэўна, на шчасьце ці на жаль, "натхненьне" маё прыйдзе зноў, "Раяль ля мора" выйдзе, і я некалькі яшчэ гадоў ніводнага разу не звалюся сьмяротна. Можа быць, і знойдзецца адпаведны пан для мяне (ці я буду шчасьлівейшая адна), і нават вылячуся і вернецца здароўе. За што й выбачаюся? :)
=))))
ResponderEliminarВялікі дзякуй Вам за вашу працу!!!
ResponderEliminar