Mostrando entradas con la etiqueta кніга. Mostrar todas las entradas
Mostrando entradas con la etiqueta кніга. Mostrar todas las entradas

domingo, 26 de julio de 2015

Сьпёка!

Тыдзень быў добры, хаця і з прыгодамі, таму я некалькі дзён не пісала сюды, як плянавала. Свабода ўзяла ў мяне інтэрв'ю (вы ўсе бачылі, я не перапасьцю), што было выдатна, і я атрымала навіну, што наклад маёй кнігі, "Раяль ля мора", ўжо гатовы, і неўзабаве будзе ў краме (ах?). Заўтра я дакладней распавяду, можаце чакаць ад мяне новы пост.

А ў нас у Малазе сьпёка, тут ПЕКЛА, мне нават сёньня кепска стала ад тэмпературы, не магу больш. Потым убачыце скаргі на холад, але мне зараз так хочацца пераехаць у Варшаву ўжо (гэта адбудзецца толькі 16-га верасьня).

У любым выпадку, я хацела дзякаваць усім, хто напісаў мне добрыя (і ня надта добрыя) словы пасьля інтэрв'ю і чытаньня некаторых маіх вершаў. Я ўсё буду мець на ўвазе, хаця апошнім часам пішацца зь цяжкасьцю, а цэлы тыдзень я нічога не пішу (што для мяне вельмі й вельмі непрывычна). Спадзяюся, і гэта пройдзе, бо баюся, што ніколі не змагу пісаць чарговыя вершы (а можа, вы ўдзячныя будзеце, калі не пісацьму?) :)

Дарэчы, я хацела спытаць вас, чытачоў, чаму той верш "Такая дзяўчына, як ты", так упадабалі? Мне заўжды цікава ведаць, чаму некаторыя вершы вельмі падабаюцца, некаторыя зусім не. Паспрабую пісаць больш такіх, калі вернецца здольнасьць нешта пісаць увогуле ;)

domingo, 28 de junio de 2015

Навіны-навіны-навіны + паэзія

Карацей:

1. Першы асобнік маёй кнігі ўжо гатовы. На наступным тыдні будуць яшчэ 99 :) Вось здымкі:







2. Я пераеду ў Варшаву 16-га верасьня. І ўжо набыла квіток у адзін бок!
3. Я кіну сюды пару новых вершаў. Яны не належаць да якой-небудзь з кніг (паклуль што). Хай тут будуць, каб я іх не згубіла (магу згубіць, магу):

Я ведаю, што ты мяне кахаеш,
Я ведаю - ніколі не забыў,
Я ведаю, бо кепска ты хаваеш,
Якім foutriquet быў!

Шкуматаў вецер восень нада мною,
І зь ім сыйшла пяшчота ўся зь мяне,
А ты галоўку маеш пад зямлёю
Comme une pomme de terre.

Зʼясі, mon âme, сам сваё каханьне:
Пасьпела зьненавідзець я цябе.
Я не дазволю, каб былі ваганьні,
Ты не чапай мяне!

Ня ведаю, чаму цябе ня стала,
Ужо не хачу ведаць. Мне tant pis!
Я раскахала, можа й не кахала, 
Вось мой адказ на твой халерны ліст!

Французская мова тут:

Foutriquet: ідыёт. "Малы" чалавек, якога ня варта слухаць.
Comme une pomme de terre: як бульбіна.
Mon âme: мая душа, каханы, і г. д.
Tant pis: усё адно.


Дзякуй табе за вялікае каханьне,
Якога не было.
Я цяпер адчувацьму цябе
У кожных руках,
У кожных вуснах,
У кожным малым каханьні,
Якое будзе (і будзе!).
Калі б ня боль, я б зачыняла вочы,
І прыдумвала б цябе кожны раз,
Ідэальнага цябе,
І жыла бы ў тваіх абдымках
(Трэба было застацца 
Адно ў аднога ў абдымках),
А так... Не, не магу.
Не хвалюйся, я зраблю выгляд,
І ты ня будзеш ведаць розьніцу,
Але, настойліва прашу,
Будзь прынамсі шчасьлівы
Ты.

miércoles, 11 de marzo de 2015

Працую, абяцаю!

Прывітаньне, дарагія сябры!

Вы думалі, я памерла? Ну, не. Прабачце, калі спадзяваліся :Р Усё са мной добра, проста я была ў Польшчы (яшчэ раз), потым былі такія невялічкія праблемы, а ўвогуле я пішу другую кнігу (навіны пра першую хутка), дыплёмную працу сканчваю, рыхтую дакумэнты да магістратуры... Таму Вы мяне ня так часта бачыце (і, можа, гэта файна) :)
Сёньня, каб ведалі, што насамрэч працую, пакажу вам новы вершык:

Siste, viator

Спыніся, падарожнік!
Хоць на хвіліну, спыніся
Там, дзе растуць пралескі
Пад старажытным дубам.
Спыніся, падарожнік, і памятай,
Гледзяючы назад,
Што трава пакрые твае сьляды.


Яшчэ адзін? Бо кораткі? Дооообра, яшчэ адзін :)



Spiritus asper

Адзін! 
Вастрыня, няспаньне.
Два, тры, чатыры,
Адвага, ўсьведамленьне.
Пяць, шэсьць,
Глыбокі ўздых.
Сем!
Аксід. Страх.
Восем, дзевяць...
Чаканьне.
Дзесяць!
Чысты боль, вечны боль.
Адзінаццаць-дванаццаць, трынаццаць, чатырнаццаць!
Падлога, сьмех.
Пятнаццаць-шаснаццаць.
Хата, вёска.
Семнаццаць!
Дзяўчына, каханьне...
Васемнаццаць,
Маці.
Дзевятнаццаць.
Чалавечнасьць... Душа!
Дваццаць!
Вакуум. Цішыня.

Малады чалавек сунуў руку ў кішэню і сыйшоў, бяз слоў.

Чалавек?

Што? Незразумелы? Ну, прабачце.

Да пабачэньня! :)

domingo, 7 de septiembre de 2014

100 шчасьлівых дзён - 3

Сёньня дзень быў ня вельмі добры, але я атрымала малюнак для вокладкі сваёй кнігі, "Раяль ля мора", і я вельмі радая :) Зрабіў мой добры сябар Максім Шастакоў. Ён, дарэчы, цудоўны мастак, вельмі таленавіты хлопец. Усім раю з'вяртацца да мяне, калі вам цікава даведацца больш пра ягоныя працы :)


domingo, 22 de junio de 2014

Я туууууууут!


Я ведаю, я ведаю. Я часам проста зьнікаю. Прабачце мне, калі ласка! У мяне былі іспыты, потым выпускны ў браціка, я вярталася дадому з Гранады... Кожны дзень думала - заўтра напішу ў блёг, будзе нармальна. Упс. Напэўна, вы ведаеце, як я сябе адчуваю. 


Добрыя навіны - мы хутка перайдзем ва ўласны сайт! :) Цудоўны беларус, які гэтым займаецца, кажа, што ўжо малюе ілюстрацыю. Значыцца, хутка будзе вельмі файнае месца, каб я пісала сваё глупства :Р 



Дрэнныя навіны - застаўся ў мяне адзін іспыт (РАСЕЙСКАЕ МОВЫ!!!!!!!). Можна сказаць, што ў нас нават няма праграмы (пасьля іспыту, і толькі пасьля, я напішу пра настаўніцу. Зараз баюся, проста, што ў яе белмоўныя знаёмыя, якія пачытаюць вось гэта. Хаця, канешне, яны бы ня вельмі любілі яе, мякка кажучы). Карацей, я нават не рыхтуюся. Хвалююся? Вядома. Вельмі. Больш, чым след. Зразумееце пасьля, чаму :)


Што вам сказаць? Кніга хутка выйдзе, будуць малюнкі, цудоўныя рэчы. Ну. А брацік быў ТАКІІІІІІІІІІІІІІІІ прыгожы!!!! Я ганаруся ім. Вельмі-вельмі. Яму 16, дзяўчыны няма. Проста так кажу)) Вось мая сям'я: