Mostrando entradas con la etiqueta Варшава. Mostrar todas las entradas
Mostrando entradas con la etiqueta Варшава. Mostrar todas las entradas

domingo, 26 de julio de 2015

Сьпёка!

Тыдзень быў добры, хаця і з прыгодамі, таму я некалькі дзён не пісала сюды, як плянавала. Свабода ўзяла ў мяне інтэрв'ю (вы ўсе бачылі, я не перапасьцю), што было выдатна, і я атрымала навіну, што наклад маёй кнігі, "Раяль ля мора", ўжо гатовы, і неўзабаве будзе ў краме (ах?). Заўтра я дакладней распавяду, можаце чакаць ад мяне новы пост.

А ў нас у Малазе сьпёка, тут ПЕКЛА, мне нават сёньня кепска стала ад тэмпературы, не магу больш. Потым убачыце скаргі на холад, але мне зараз так хочацца пераехаць у Варшаву ўжо (гэта адбудзецца толькі 16-га верасьня).

У любым выпадку, я хацела дзякаваць усім, хто напісаў мне добрыя (і ня надта добрыя) словы пасьля інтэрв'ю і чытаньня некаторых маіх вершаў. Я ўсё буду мець на ўвазе, хаця апошнім часам пішацца зь цяжкасьцю, а цэлы тыдзень я нічога не пішу (што для мяне вельмі й вельмі непрывычна). Спадзяюся, і гэта пройдзе, бо баюся, што ніколі не змагу пісаць чарговыя вершы (а можа, вы ўдзячныя будзеце, калі не пісацьму?) :)

Дарэчы, я хацела спытаць вас, чытачоў, чаму той верш "Такая дзяўчына, як ты", так упадабалі? Мне заўжды цікава ведаць, чаму некаторыя вершы вельмі падабаюцца, некаторыя зусім не. Паспрабую пісаць больш такіх, калі вернецца здольнасьць нешта пісаць увогуле ;)

domingo, 28 de junio de 2015

Навіны-навіны-навіны + паэзія

Карацей:

1. Першы асобнік маёй кнігі ўжо гатовы. На наступным тыдні будуць яшчэ 99 :) Вось здымкі:







2. Я пераеду ў Варшаву 16-га верасьня. І ўжо набыла квіток у адзін бок!
3. Я кіну сюды пару новых вершаў. Яны не належаць да якой-небудзь з кніг (паклуль што). Хай тут будуць, каб я іх не згубіла (магу згубіць, магу):

Я ведаю, што ты мяне кахаеш,
Я ведаю - ніколі не забыў,
Я ведаю, бо кепска ты хаваеш,
Якім foutriquet быў!

Шкуматаў вецер восень нада мною,
І зь ім сыйшла пяшчота ўся зь мяне,
А ты галоўку маеш пад зямлёю
Comme une pomme de terre.

Зʼясі, mon âme, сам сваё каханьне:
Пасьпела зьненавідзець я цябе.
Я не дазволю, каб былі ваганьні,
Ты не чапай мяне!

Ня ведаю, чаму цябе ня стала,
Ужо не хачу ведаць. Мне tant pis!
Я раскахала, можа й не кахала, 
Вось мой адказ на твой халерны ліст!

Французская мова тут:

Foutriquet: ідыёт. "Малы" чалавек, якога ня варта слухаць.
Comme une pomme de terre: як бульбіна.
Mon âme: мая душа, каханы, і г. д.
Tant pis: усё адно.


Дзякуй табе за вялікае каханьне,
Якога не было.
Я цяпер адчувацьму цябе
У кожных руках,
У кожных вуснах,
У кожным малым каханьні,
Якое будзе (і будзе!).
Калі б ня боль, я б зачыняла вочы,
І прыдумвала б цябе кожны раз,
Ідэальнага цябе,
І жыла бы ў тваіх абдымках
(Трэба было застацца 
Адно ў аднога ў абдымках),
А так... Не, не магу.
Не хвалюйся, я зраблю выгляд,
І ты ня будзеш ведаць розьніцу,
Але, настойліва прашу,
Будзь прынамсі шчасьлівы
Ты.

viernes, 21 de febrero de 2014

Wróciłam z Polski! Я вярнулася з Польшчы!




Хто-небудзь сумаваў без мяне?


Прашу прабачэньня за тое, што два тыдні не пісала. Я была ў Польшчы, Інэт быў... Не самы лепшы, і часу было вельмі мала. Таму й не атрымлівалася ў мяне пісаць. АЛЕ, вядома, я вельмі шмат цікавых рэчаў рабіла ў Варшаве, і буду пісаць пра ўсё, канешне!






Пасьля курсаў, я атрымала С1 польскай мовы. Я вельмі задаволеная, таму што я вывучаю польскую толькі 1.5 гады. Я сустрэла вельмі шмат цікавых людзей, і мы разам займалася, размаўлялі на розных мовах... Нават была тэатральная п'еся па-польску!





Яшчэ я сустрэла пару добрых сяброў, з якімі я некалькі гадоў не бачылася. Праўда, з Касяй бачымся часьцей, але зь Тарасам не бачыліся 5 гадоў! Добрый здымак, нажаль, атрымаўся толькі зь ім:




Тарас - адзін з маіх лепшых сяброў. Ён украінец, пераехаў у Варшаву на магістратуру. Акрамя таго, што мы адзін дзень хадзілі па кнігарням і сьмяяліся з моўных падручнікаў (таму што гэта наш агульны хобі), я вельмі рада, што паспелі пра ўсё размаўляць - нават пра Майдан, вядома. Яшчэ я скажу, што рыхтую ўжо праект, звязаны з Украінай.


Вядома ж, я была ў офісе "Салідарнасьці з Беларуссю". Там я сустрэла Ірыну, вельмі файную беларускую дзяўчыну, якая                                                       падарыла мне                                                       класныя                                                                 завушніцы!


І, так. Часам, людзі ў Варшаве пазнаваюць на вуліцах. Я вельмі зьдзівілася. Але гэта насамрэч так.

О, дарэчы! Я атрымала тры чырвоныя розы на Валянцінкі. Пакуль не буду казаць больш нічога ;)

viernes, 10 de enero de 2014

Добрая навіна

Прашу прабачэння за тое, што так позна пішу! Я проста не паспяваю нічога рабіць ў гэтым годзе! Хутка сесія (я павінна здаць экзамены арабскай і польскай), потым паеду ў Варшаву (ТАК! :) Вельмі хачу!!!), і яшчэ ў мяне адна вельмі добрая навіна: я буду госцем выдатнага праекта "Мова нанова"! Тут маеце больш інфармацыі пра яго: http://news.tut.by/culture/381577.html

Ну, я, нажаль, павінна ўжо ісці, але я, вядома, не пакіну вас адных проста так. Вось мае музычныя відэа вам ў падарунак. Можа, хтосьці яшчэ не бачыў!