Mostrando entradas con la etiqueta музыка. Mostrar todas las entradas
Mostrando entradas con la etiqueta музыка. Mostrar todas las entradas

miércoles, 15 de julio de 2015

Такая дзяўчына, як ты

Така, як ти
Буває раз на все життя
І то із неба


С. Вакарчук
Такая дзяўчына, як ты,
Павінная болей гуляць на вуліцы,
І чытаць крыху меней.
Чаго ты "Мобі Дык" узяла ўжо?

Такая дзяўчына, як ты,
Павінная карысна ўжываць вольны час,
А не вучыцца ў музычнай школе.
Чаго ты на піяніна так доўга граеш?

Такая дзяўчына, як ты,
Павінная гуляцца з хлопцамі,
А не пісаць паэзію.
Чаго ты сядзеш з гэтымі санетамі?

Такая дзяўчына, як ты,
Павінная паступіць адразу на мэдыцыну,
А не на нейкую філялёгію.
Чаго ты пра будучыню ня думаеш?

Такая дзяўчына, як ты,
Павінная валодаць перспектыўнымі мовамі,
А не незразумелымі дыялектымі.
Чаго ты так свой час марнуеш?

Такая дзяўчына, як ты,
Павінная выйсьці за прывабнага, заможнага, здаровага,
І ніяк інакш, ніяк.
Чаго ты так кепска іх выбіраеш?

Такая дзяўчына, як ты,
Павінная адназначна заўжды ўсьміхацца,
Бо грэх не карыстацца прыгажосьцю.
Чаго ты плачаш? Ну?

viernes, 14 de marzo de 2014

Вар'яцва

Свет сыходзіць з розуму. Сітуацыя ў Крыме - шалёная. Самалёты раптам знікаюць. Людзі не вераць у каханьне.

А я сяджу ў інтэрнаце ў Гранадзе й пішу па-беларуску (яшчэ й тарашкевіцай!). Паэзію. Пра палітыку. Пра смерць. І вельмі часта пра каханьне. Пра маё каханьне. І веру.

Ёсьць, вядома, такія моманты, калі я думаю, ці варта. Ці варта пісаць, рабіць, спяваць... Кахаць. Потым я гляджу на каляндар. Бачу, што ў нас год 2014. Складаны час, будуць казаць праз гадоў 50. Ці 100. Напэўна. Я разумею, што не толькі "варта", а "трэба". "Абавязкова". І пішу я далей, і рыхтуюся да наступнага года.

Я думаю пра сябе, пра свой шлях у жыцьці. Мне 21 год, і я вельмі шмат навучылася за мала часу. Я пачыналася пісаць пра Беларусь у сьнежні 2010. Мне было тады 17 (так, вы моцныя ў матэматыцы). Я тады нават не ведала беларускую мову (вельмі мне сорамна), але ж я ўжо ведала, што хачу пісаць пра вас. Пра Беларусь. І пра свабоду. І пра каханьне. Пажадана ў адным сказе.

І яшчэ хачу.

Кажуць, што что-то не так. Я лічу, што шмат чаго ня так. І ў мяне таксама. Я псіхалагічна трохі няўстойлівая, я маладая, у мяне шмат сумневаў і я раблю памылкі, калі пішу па-беларуску (асабліва тарашкевіцай!). Але ўсё ж такі, я ведаю, што пісаць трэба, і вельмі шмат. І спяваць. І кахаць, нават калі думаеш, што зноўку зробяць балюча.

Пішыце! Не думайце пра памылкі, пра кляксы. Будзе дасканалы верш. Спявайце! грайце, нават калі гітара дрэнна настроена. Будзе новы, слаўны гімн. Кахайце! Не думайце пра благае. Не бойцеся, што зробяць балюча зноўку. Знойдзецца чалавек, які ніколі не пашкодзіць.

І любіце Радзіму. Будзе будучыня.

Дабранач. Я буду пісаць далей, і адпачываць.

viernes, 10 de enero de 2014

Добрая навіна

Прашу прабачэння за тое, што так позна пішу! Я проста не паспяваю нічога рабіць ў гэтым годзе! Хутка сесія (я павінна здаць экзамены арабскай і польскай), потым паеду ў Варшаву (ТАК! :) Вельмі хачу!!!), і яшчэ ў мяне адна вельмі добрая навіна: я буду госцем выдатнага праекта "Мова нанова"! Тут маеце больш інфармацыі пра яго: http://news.tut.by/culture/381577.html

Ну, я, нажаль, павінна ўжо ісці, але я, вядома, не пакіну вас адных проста так. Вось мае музычныя відэа вам ў падарунак. Можа, хтосьці яшчэ не бачыў!






viernes, 27 de diciembre de 2013

Апошні пост 2013 года

Вітаю-вітаю!!

Сёння я спала 15 гадзін, а мне амаль нават не сорамна. Амаль. Я моцна стамілася ад святаў. О, вядома! Можа, вы не ведалі: я - каталічка (хай і трошкі па-свойму, але ўсё ж такі). Таму ў мяне Каляды крыху раней, чым у праваслаўных хрысціян: 24-га снежня - Вігілія, а 25-га - Божае Нараджэнне. Калі вам цікава, ўсё было файна: сям'я збіралася, елі, пілі (я толькі ваду), спявалі, ЕЛІ-ЕЛІ-ЕЛІ... Ну вось. І засталося яшчэ свята Новага Года. І, канешне, свята Трох Цароў (6-га студзеня). Але пра гэта я распавяду ў наступны раз, ёсць шмат цікавага! Ну, пра Новы Год, так, я сёе-тое растлумачу; можа, вы захочаце спрабаваць (але я папярэджваю, гэта цяжэй і небяспечней, чым здаецца): самай іспанскай з усіх навагодніх традыцый нашей краіны з'яўляецца паглынанне дванаццаці вінаградзін. Кожная вінаградзіну праглынаецца на кожны ўдар курантаў і суправаджаецца загадвання навагодняга жаданні. Гэта весела, але я ж кажу, крышку небяспечна. Асцярожна, буль ласка.

Ну, здаецца, мая муза таксама на адпачынку. Таму я проста жадаю вам усяго найлепшага, на Новы Год і напішу, гэта так, свае мэты на 2014:

1. МОВЫ. Так. Я хачу давесці польскую да дасканаласці, атрымаць С2 расейскай, пачаць сур'ёзна займацца нямецкай, працаваць над арабскай, палепшыць украінскую і беларускую, і паступова навучыцца правільна пісаць тарашкевіцай. ХА!

2. Музыка. Я хачу паступіць у кансерваторыю. Для гэтага мне трэба навучыцца добра граць санату, эцюд і Альбэніса. Пажадайце мне ўдачы!!

3. Страта. Непатрэбных адносін, комплексаў і навагодняй вагі, зразумела.

4. Праца. Я хачу ШМАТ пісаць, і па-беларуску таксама. Трэба займацца літаратурай, мовазнаўствам, здаць сесіі і атрымаць працу ў аэрапорце на лета. І, канешне, займацца беларускай справай. Вы ведаеце, пра што я кажу.

5. Сяброўства, любоў і сям'я. На іх таксама павінен быць час, вядома. І на здзяйсненне добрых спраў.

6. Шчасце. Я хачу навучыцца шанаваць шчасце ў маленькіх дробязях. Жыццё цудоўнае, сябры!

З НОВЫМ ГОДАМ!

viernes, 22 de noviembre de 2013

У нас госць!

Прывітанне, сябры!Дзейнасць блога толькі што пачалася, а сёння маю гонар прадставіць вам яшчэ замежніка, які піша па-беларуску. Яго клічуць Матэвуш Адамк'евiч, ён нарадзіўся ў Торуні (Польшча) усяго толькі 13 гадоў таму i ён ўжо выдатна ведае беларускую мову. Ён вырашыў напісаць нам артыкул аб адной з яго любімых спявачак. Спадзяюся, што вам будзе так прыемна яго чытаць, як мне!
Ганна Герман (полск. Anna German, руск. Анна Герман)

Нардзілася 14 лютага 1936 года ў гарадзе Ургенч (цяперашні Узбекістан).
Спявала на сямі моў, між іншымі: на полскай, рускай, англійскай, нямецкай і італьскай.
дэб’ютавала ў 1960 годзе ў Урацлаве (Польшча)

У 1963 удзельнічала ў 3 МІЖНАРОДНЫМ ФЕСТЫВАЛІ ПЯСЕНЬКІ Ў СОПАЦЕ, дзе здабыла другую ўзнагароду за твор ,,Tak mi z tym źle’’ У наступным годзе здабыла першую ўзнагароду за песню ,,Zakwitnę różąь Тады яна спаткала свайго будучага мужа-Збігнева Тухольскага.

У 1966 гадзе падпісала кантракт з Company discografia Italia ды паехала ў Італію

У 1967 годзе Яна стала першой і адзіной ў гісторыі полькой , ЯкаЯ заспЯвала ха ХІІ ФЕСТЫВАЛІ Ў САН-РЭМА, таксама была першой іншаземкой цпЯваючой на ХV ФЕСТЫВАЛІ НЕАПАЛІТАНСКАЙ ПЕСНІ.

Вяртаючы з канцрту ў Італіі, шафёр Ганны разам з ёй мелі аўтамабільную катастрофу на Аўтасрадзе Сонца. У шафёра захворала рука, Ганна была ў вельмі дрэнным стане. Усе думалі што неперажыве наступнога дня. Але аднак Бог аддаў яе сілы і лячылася аж тры гады. Тры гады яна цэлая была ў гіпсе... Падчас таго напісал кнігу ,,Wróć do Sorrento?’’ (Павярнісь ў Сарэнта)

У 1968 г. атрымала ўзнагароду Камітэта Польскага Радыё і Тэлебачэнні за выбітныя дасягненні ў галіне польскай песні ў радыё і ТБ.

Два гады пазней, яна вярнулася на сцэну і найграла трэці кампакт- дыск па польску ,,Człowieczy los’’(Чалавечы лёс). У чэрвені здабыла ўзагароду на ФЕСТЫВАЛІ ПЕСНІ Ў ГАРАДЗЕ АПОЛЕ

У 1971 атрымала ЎЗНАГАРОДУ ГОРАДА ВАРШАВА за выбітныя культулярныя дацягненні

22 сак.1972 г.- Ганна ў шлубе са Збышкам Тухольскім.

27 ліс. 1975 года- нарадзіла сына Збысюля

У 1973 узнагароджвалі яе Крыжам Заслугі

1979 год- ,,Залатае Кальцо’’ за песню ,,O czym Bałtyk opowiаda’’

У 1979 годзе выдала апошні кампакт- дыск па польску, а ў 1980 апошні па руску

палова ’70 гадоў- powrót nowotwora

Будучы ў прасанутым цтадыі хваробы спевала песні і псальмы для Бога

25 жні 1982 г.- перайграла бой са хваробой і памерла ў сне.


Я хотела бы поблагодарить Матэвуша ещё раз и нагадваць, што я заўсёды рада чытаць і апублікаваць вашыя артыкулы!