Mostrando entradas con la etiqueta жаночыя праблемы. Mostrar todas las entradas
Mostrando entradas con la etiqueta жаночыя праблемы. Mostrar todas las entradas

miércoles, 15 de julio de 2015

Такая дзяўчына, як ты

Така, як ти
Буває раз на все життя
І то із неба


С. Вакарчук
Такая дзяўчына, як ты,
Павінная болей гуляць на вуліцы,
І чытаць крыху меней.
Чаго ты "Мобі Дык" узяла ўжо?

Такая дзяўчына, як ты,
Павінная карысна ўжываць вольны час,
А не вучыцца ў музычнай школе.
Чаго ты на піяніна так доўга граеш?

Такая дзяўчына, як ты,
Павінная гуляцца з хлопцамі,
А не пісаць паэзію.
Чаго ты сядзеш з гэтымі санетамі?

Такая дзяўчына, як ты,
Павінная паступіць адразу на мэдыцыну,
А не на нейкую філялёгію.
Чаго ты пра будучыню ня думаеш?

Такая дзяўчына, як ты,
Павінная валодаць перспектыўнымі мовамі,
А не незразумелымі дыялектымі.
Чаго ты так свой час марнуеш?

Такая дзяўчына, як ты,
Павінная выйсьці за прывабнага, заможнага, здаровага,
І ніяк інакш, ніяк.
Чаго ты так кепска іх выбіраеш?

Такая дзяўчына, як ты,
Павінная адназначна заўжды ўсьміхацца,
Бо грэх не карыстацца прыгажосьцю.
Чаго ты плачаш? Ну?

jueves, 4 de junio de 2015

П'еса (II)

Акт другі

(Прыбіральны пакой, мэбля такога ж стылю, як у гасьцёўні. Ева плача, цяжка дыхае, імкнёцца ўзяць сябе пад кантролю)

(Стукаюць у дзьверы)

Арына – Ева, ты тут? Усё у парадку, дарагая?
Ева (стрымліваючы сьлёзы) – Так... Тут-тут. Зараз...

(Ева глыбока ўздыхае, выцірае сьлёзы туалетнаю папераю, шморкаецца, хутка перарабляе макіяж і адчыняе дзьверы. Уваходзіць Арына)

Арына – Як ты сябе адчуваеш, Ева?
Ева – Усё у парадку, папросту крыху млосна зрабілася, я...
Арына (усьміхаючыся, пяшчотна) – Як даўно ты ведаеш, сонейка?
Ева (зьдзіўлена) – Пані Арына, я не разумею, што Вы маеце...
Арына (перапыняючы Еву) – Ева, замолада дурань, пад старасьць мудр. Як даўно ты ведаеш?
Ева (сумна) – Два месяцы, пані Арына.
Арына (упэўнена) – Мацей ня ведае.
Ева (сарамліва, гледзячы на падлогу) – Ваша праўда.
Арына (спакойна) – Пытаньне – чаму.
Ева (стрымліваючы сьлёзы) – Даруйце мне, калі ласка, даруйце.
Арына – За што менавіта, дарагая мая дзеўчына?
Ева (нэрвова і пасьпешліва) – Гэта немагчыма... Ну, я не магу, я не гатовая, я ня здольная.
Арына (пяшчотна) – Дзіцё маё, а хто ж гатовы?
Ева – Нельга, як я магу прымусіць нявінную істоту жыць на гэтым сьвеце? Я не магу, не!
Арына (зьдзіўлена) – Што ня так з гэтым сьветам? Што ты кажаш, Ева?
Ева – Пані Арына, даруйце, калі ласка! Я настаўніца, я ўсё бачу, я ўсё ведаю, нельга так, пані Арына! Як я б магла, калі сама да глыбокае начы, каб ваш жа сын, пані Арына, мой каханы Мацей, не заўважаў, што я плачу, пакуль не засынаю? Што ж у мяне ёсьць, што магу даць гэтаму дзіцяці? Што ў гэтае краіне? Я не магу глядзець, як гэты наш
пракляты сьвет, вы мне гэта прабачце, павольна з’ядае ягоную душу! Я гэта перажыла, і перажываю, і гэта бачна ня толькі ўва мне, а ў кожным з нас, у кожным! Прабачце мне, канешне... Вы ведаеце, як даўно Мацей ня піша? Так, бо пісаў, пісаў мне вершы пра каханьне! І колькі яму вінныя за праект ведаеце? Прабачце, што кажу вам пра гэткія тэмы, але, пані Арына, вы зразумець павінныя, што і як... І чаму я вырашыла...
Арына (злосна) – Ева!
Ева – Даруйце мне, калі ласка.
Арына – Не выбачайся болей, я не хачу гэта чуць. Я разумею, што ты вучылася ва ўніверсытэце, і ў цябе ведаў шмат, болей, чым у мяне. Але ў гэтым выпадку гэта ты павінная зразумець, што і як, і чаму, Ева. Напэўна ты думаеш, як і ўся сям’я, што я ня бачу праблемаў. А бачу, вядома, і перажываю. Моцна. Але маці – падмурак сям’і, як сказаў бы Мацей. Як я магу сябе аддаць хваляваньню, калі я – маці? Цяпер, Ева, ты ўжо ня дзеўчына, нават ня толькі жачнына, нават ня жонка, ты маці, як і Агатка, як і я. Ты й ёсьць сьветам гэтага дзіцяці. Ты, Ева, ты, як першая маці на Зямле, сёньня і назаўжды! Таму выцірай сьлёзкі, дарагая. Я табе дапамагу, давай. Ты ня маеш права на іх, не сёньня, мілая! Ты бачыла, як зорачкі ў небе міргаюць у гэтую халодную ноч? Бачыла, як далікатны сьнег танцуе ў паветры? Чула калядныя песьні, якія награваюць вусны дзяцей? Сьвет можа быць прыгожым, калі ты прымушаеш яго такім быць. Павер мне, ты маеш такую сілу. А цяпер, Ева, ты маці. Гэта твая адказнасьць, і гэта найважнейшая адказнасьць у гісторыі чалавецтва.
Ева – Пані Арына, а што калі я ня здолею?
Арына – Здолееш, Ева, бо мусіш.
Ева – Але...
Арына – Ніхто ня можа табе абяцаць, што будзе лёгка. У жыцьці, як ты пэўна заўважыла, не бывае без памылак, бяз сьлёзаў, бяз болю. І асабліва для нас, для маці. Але я скажу табе, што ўсё будзе варта.
Ева – Дзякуй, пані Арына.
Арына – Я прыму ўсялякае тваё рашэньне, бо ведаю, што мой сын шчасьлівы дзякуючы табе, дзякуючы табе адной. Але помні мае словы. Ты ня маеш права на сьлёзы сёньня.
Ева – Я магу вас абняць?
Арына – Не пытайся.

(Абдымаюцца доўга, моўчкі)

Арына – Выцірай сьлёзы, час павячэраць, ты ясі за двух. І нават не за двух, а за цэлы сьвет, за цэлы сусьвет, за цэлае жыцьцё.

Ігнат (здалёк
у) – Арына! Як вы там? Усё добра?
Арына (да Евы) – Я вярнуся ў гасьцёўню, дам табе яшчэ хвіліну, пабудзь адной, калі трэба, але не марудзь, мы цябе чакаем.

(Сыходзіць Арына)

Ева (гледзячы на сябе ў люстэрка) – Я не магу ведаць, што будзе далей. Ніхто ня ведае. Сумневы будуць, і праблемы, і канфлікты. Бог адзін ведае, колькі начэй я буду плакаць, пакуль не засну, колькі сьлёзы ў мяне атрымаецца схаваць, як павінная. Жыцьцё заўжды сябравала са сьмерцю, і шчасьце заўжды танцавала з бядою. Але сёньня сьвята, і два разы сьвята, бо сёньня я - маці. Ад сёньня я больш ня Ева, а Надзея. Надзея!

(Ева зноўку выцірае сьлёзы, перарабляе хутка макіяж і сыходзіць. Канец другога акту)

lunes, 8 de septiembre de 2014

Памеры


Я была тлустай. Так. Ня тое, што вельмі-вельмі-вельмі тлустай, але даволі тлустай. Шмат хто з вас пра гэта ведае (калі бачылі першыя мае відэа, вы ведаеце, пра што я зараз кажу). Я ўсё жыцьцё змагаласа са сваёй вагой, гэта не сакрэт. Палова маёй сям'і мае гэткую праблему. Нават калі кушаем даволі добра, вагу лёгка набіраем. Зараз я вельмі актыўная, вельмі асьцярожная зь ежай, з'явілася нармальная вага. Ну, самі бачыце, так?

Ну, карацей, мы ўжо некалькі дзён з мамай ходзім па крамах, набываем мне адзеньне на акадэмічны год. Таму што амаль нічога не засталося)) Што за праблема, скажаце. Ну так, я згодная. А вось ёсьць цікавы момант - тое, што адбываецца з памерам. У мяне зараз памер прыкладна 38. Ну, гэтага памера большасьць маіх штаноў. Але бывае, што часам 46. А часам 34. Вось учора я прымерыла 3 пары штаноў. Памеру 40, 38 ды 36, адпаведна. А вынік быў такім: у пару 40 я не змагла ўлезьці, ніяк; пара 38 мне, скажам так, ідэальна падыходзіла - ані см больш, ані см меньш: пара 36 была вялікая. А вось я пытаюся, што за жарт? Што мне адказаць, калі хтосьці спытаецца, "які ў цябе памер?" (хаця, тут адказ "не твая справа" таксама варыянт). Як мне набываць адзеньне праз інэт, напрыклад, калі няма магчымасьці прымяраць?

 І мне цікава - ці ёсьць у Беларусі падобная праблема? Што вы пра гэта думаеце? Вам здаецца, што гэта важна? Я імкнуся не набываць адзеньне, якое кажа, што я тлусьцей, чым ёсьць насамрэч (значыцца, я лічу, што ў мяне прыкладна 38, і, як норма, калі больш 44, ужо не набываю гэты брэнд). Якое ў вас меркаваньне на гэтым пытаньні? Ці памер - проста нумар?