Ну, карацей, мы ўжо некалькі дзён з мамай ходзім па крамах, набываем мне адзеньне на акадэмічны год. Таму што амаль нічога не засталося)) Што за праблема, скажаце. Ну так, я згодная. А вось ёсьць цікавы момант - тое, што адбываецца з памерам. У мяне зараз памер прыкладна 38. Ну, гэтага памера большасьць маіх штаноў. Але бывае, што часам 46. А часам 34. Вось учора я прымерыла 3 пары штаноў. Памеру 40, 38 ды 36, адпаведна. А вынік быў такім: у пару 40 я не змагла ўлезьці, ніяк; пара 38 мне, скажам так, ідэальна падыходзіла - ані см больш, ані см меньш: пара 36 была вялікая. А вось я пытаюся, што за жарт? Што мне адказаць, калі хтосьці спытаецца, "які ў цябе памер?" (хаця, тут адказ "не твая справа" таксама варыянт). Як мне набываць адзеньне праз інэт, напрыклад, калі няма магчымасьці прымяраць?
І мне цікава - ці ёсьць у Беларусі падобная праблема? Што вы пра гэта думаеце? Вам здаецца, што гэта важна? Я імкнуся не набываць адзеньне, якое кажа, што я тлусьцей, чым ёсьць насамрэч (значыцца, я лічу, што ў мяне прыкладна 38, і, як норма, калі больш 44, ужо не набываю гэты брэнд). Якое ў вас меркаваньне на гэтым пытаньні? Ці памер - проста нумар?
Дзень добры! Канешне ў Беларусі ёсць такая праблема. Звычайна яна тычыцца імпартнай адзежы і абутку, бо беларускія тавары робяць згодна з ГОСТамі, таму памеры строга па самнтыметрам і мілліметрам разлічаны. Ніяк не вырашаем, таксама як і ты мераем, мераем і мераем =)) Але свой памер ведаем, бо ёсць стандартныя табліцы памераў, там тлумачыцца як зняйць з сябе меркі і даведацца жаданыя нумаркі ці літаркі =))
ResponderEliminar==========================================================Аў.Ар.Ал. Ант