Вітаю! Я толькі што прыйшла дадому! Сёньня быў складаны дзень :) Але я набыла новае адзеньне, рыхтавалася трохі да заняткаў... Ну, файна наогул.
А тое, што мне больш за ўсё спадабалася сёньня, гэта вынік невялічкага эксперыменту, які зрабілі ў Менску. Можа быць, ужо бачылі, але глядзіце (яшчэ раз) :)
Так вось, я вельмі радая, што людзі ў Менску такія добрыя і так хутка дапамаглі хлопцу! :) Я спыталася ў беларускіх сяброў, а яны сказалі, што для іх гэта было неспадзяванкай, таму што думалі, што беларускі характар "проста не такі, як у вас у Гішпаніі". Але бачыце, здаецца, падобны, хаця б у гэтым.
А для мяне гэта цудоўна, бо ведаю, што калі будзе ў мяне праблема ў Беларусі, мне дакладна дапамогуць, і што культурны шок ня будзе такім моцным. І гэта вельмі файна!
Дарэчы, вы заўважылі, як былі людзі, якія перайшлі на беларускую мову, калі пачулі, што "хворы" хлопец белмоўны? :) Гэта насамрэч даволі важна, бо бывае, што хворыя людзі часам толькі здольныя размаўляць на роднай мове, ці вы ведалі пра гэта?

No hay comentarios:
Publicar un comentario