Хто-небудзь сумаваў без мяне?
Прашу прабачэньня за тое, што два тыдні не пісала. Я была ў Польшчы, Інэт быў... Не самы лепшы, і часу было вельмі мала. Таму й не атрымлівалася ў мяне пісаць. АЛЕ, вядома, я вельмі шмат цікавых рэчаў рабіла ў Варшаве, і буду пісаць пра ўсё, канешне!
Пасьля курсаў, я атрымала С1 польскай мовы. Я вельмі задаволеная, таму што я вывучаю польскую толькі 1.5 гады. Я сустрэла вельмі шмат цікавых людзей, і мы разам займалася, размаўлялі на розных мовах... Нават была тэатральная п'еся па-польску!
Яшчэ я сустрэла пару добрых сяброў, з якімі я некалькі гадоў не бачылася. Праўда, з Касяй бачымся часьцей, але зь Тарасам не бачыліся 5 гадоў! Добрый здымак, нажаль, атрымаўся толькі зь ім:
Тарас - адзін з маіх лепшых сяброў. Ён украінец, пераехаў у Варшаву на магістратуру. Акрамя таго, што мы адзін дзень хадзілі па кнігарням і сьмяяліся з моўных падручнікаў (таму што гэта наш агульны хобі), я вельмі рада, што паспелі пра ўсё размаўляць - нават пра Майдан, вядома. Яшчэ я скажу, што рыхтую ўжо праект, звязаны з Украінай.
Вядома ж, я была ў офісе "Салідарнасьці з Беларуссю". Там я сустрэла Ірыну, вельмі файную беларускую дзяўчыну, якая падарыла мне класныя завушніцы!
І, так. Часам, людзі ў Варшаве пазнаваюць на вуліцах. Я вельмі зьдзівілася. Але гэта насамрэч так.
О, дарэчы! Я атрымала тры чырвоныя розы на Валянцінкі. Пакуль не буду казаць больш нічога ;)
No hay comentarios:
Publicar un comentario