viernes, 27 de diciembre de 2013

Апошні пост 2013 года

Вітаю-вітаю!!

Сёння я спала 15 гадзін, а мне амаль нават не сорамна. Амаль. Я моцна стамілася ад святаў. О, вядома! Можа, вы не ведалі: я - каталічка (хай і трошкі па-свойму, але ўсё ж такі). Таму ў мяне Каляды крыху раней, чым у праваслаўных хрысціян: 24-га снежня - Вігілія, а 25-га - Божае Нараджэнне. Калі вам цікава, ўсё было файна: сям'я збіралася, елі, пілі (я толькі ваду), спявалі, ЕЛІ-ЕЛІ-ЕЛІ... Ну вось. І засталося яшчэ свята Новага Года. І, канешне, свята Трох Цароў (6-га студзеня). Але пра гэта я распавяду ў наступны раз, ёсць шмат цікавага! Ну, пра Новы Год, так, я сёе-тое растлумачу; можа, вы захочаце спрабаваць (але я папярэджваю, гэта цяжэй і небяспечней, чым здаецца): самай іспанскай з усіх навагодніх традыцый нашей краіны з'яўляецца паглынанне дванаццаці вінаградзін. Кожная вінаградзіну праглынаецца на кожны ўдар курантаў і суправаджаецца загадвання навагодняга жаданні. Гэта весела, але я ж кажу, крышку небяспечна. Асцярожна, буль ласка.

Ну, здаецца, мая муза таксама на адпачынку. Таму я проста жадаю вам усяго найлепшага, на Новы Год і напішу, гэта так, свае мэты на 2014:

1. МОВЫ. Так. Я хачу давесці польскую да дасканаласці, атрымаць С2 расейскай, пачаць сур'ёзна займацца нямецкай, працаваць над арабскай, палепшыць украінскую і беларускую, і паступова навучыцца правільна пісаць тарашкевіцай. ХА!

2. Музыка. Я хачу паступіць у кансерваторыю. Для гэтага мне трэба навучыцца добра граць санату, эцюд і Альбэніса. Пажадайце мне ўдачы!!

3. Страта. Непатрэбных адносін, комплексаў і навагодняй вагі, зразумела.

4. Праца. Я хачу ШМАТ пісаць, і па-беларуску таксама. Трэба займацца літаратурай, мовазнаўствам, здаць сесіі і атрымаць працу ў аэрапорце на лета. І, канешне, займацца беларускай справай. Вы ведаеце, пра што я кажу.

5. Сяброўства, любоў і сям'я. На іх таксама павінен быць час, вядома. І на здзяйсненне добрых спраў.

6. Шчасце. Я хачу навучыцца шанаваць шчасце ў маленькіх дробязях. Жыццё цудоўнае, сябры!

З НОВЫМ ГОДАМ!

viernes, 20 de diciembre de 2013

Пра ўсмешку

Сёння я буду коратка разглядаць вельмі важнае пытанне ў галіне супастаўлення беларускага і гішпанскага характараў: ўсмешкі ў людных месцах.

Так, сапраўды. Так як я такі незвычайны чалавек, мяне спыталі і "чаму людзі ў Гішпаніі ўвесь час ўсміхаюцца?" і "чаму людзі ў Беларусі ніколі не ўсміхаюцца?". Добра. Як я адказваю? Спярша, гэта не праўда! Гішпанцы часам не ўсміхаюцца. І калі яны глядзяць на цябе, не усмыхаючыся, гэта звычайна азначае, што ў цябе ёсць праблема. Ў Беларусі, па-мойму, наадварот. Калі чалавек ўсміхаецца менавіта табе, гэта азначае, што ты яму важны. Гэта, напэўна, паказчык больш глыбокіх рыс характару.

Дакладна, чалавеку, які страціўся ў незнаёмым горадзе, ці толькі што пераехаў у новую краіну, напрыклад, лягчэй справіцца ў Гішпаніі, чым ў Беларусі. Тут усі вельмі адкрытыя і таварыскія, людзі захочуць адразу размаўляць с табой. А калі заблукаў, давядуць куды-небудзь. Нічога страшнага.

Ўсё ж такі, я павінна прызнацца, што ў мяне з-за гэтага было нямала праблем; ў нас вельмі, вельмі цяжка вызначыць, хто табе друг, а хто проста ветлівы. Лёгка знайсці, з кім пайсці на піва, а цяжка, з кім сардэчна і шчыра размаўляць. Няхай і ў Беларусі меней ўсмыхаюцца - ўсмешкі рэальныя. А дабрыня - не толькі ветлівасць.

Таму ў мяне больш сяброў там, чым тут. Шчыры вам дзякуй, мае беларускія сябры. Нават калі я, як гішпанка, таксама вельмі часта ўсміхаюся, вы ведаеце, што вам усміхаюся па-іншаму.

viernes, 13 de diciembre de 2013

Дзякуй вялікі (+ пра помнік Леніну)

Дарагія сябры,

Калі я завяла беларускамоўны блёг, я, шчыра кажучы, не мела паняцця, якім будзе вынік. Па-першае, я не ведала, ці будзе яго чытаць хто-небудзь, акрамя Пашы (о! Прывітанне, Паша! Я ведаю, што ты гэта будзеш чытаць). Па-другое, калі будуць чытаць, думала я, ці будзе людзям прыемна і цікава? Я не ведала, як чытачы будуць ставіцца да таго, што іншаземка піша пра Беларусь, па-беларуску. Я думала, што, можа быць, камусьці будзе крыўдна, або хтосьці будзе лічыць, што не маю права гэта рабіць, таму што я не беларуска, яшчэ, на жаль, дрэнна пішу па-беларуску, і ёсць шмат, чаго не ведаю пра гісторыю, культуру і звычаі Беларусі. Усё ж такі я магу вам сказаць, што я вельмі стараюся навучыцца, я вельмі люблю Беларусь, і я - аптымістка. Таму я і вырашыла завесці гэты блёг. І я больш, чым рада гэтаму.

Я ж кажу, што я аптымістка, але я не магла ўявіць, якой добрай будзе ваша рэакцыя! Пазітыўныя навіны пра блёг ў СМІ, шчырая цікавасць чытачоў, добрыя і мілыя каментары, паведамлення падзякі і падтрымкі, нават пост ад польскага сябра Матевуша... Я не магла чакаць усяго гэтага! :)

Менавіта таму, я хацела вам сказаць ДЗЯКУЙ ВЯЛІКІ за вашу падтрымку!!! Спадзяюся доўга займацца гэтым блёгам, і што вам будзе заўсёды цікава і карысна. Я таму яшчэ вас пытаюся: пра што вы хацелі б чытаць у маім блёгу? Пакіньце, калі ласка, вашыя каментары.

І апошняе, але не менш важна, я хацела б падзяліцца з вамі вершам, які я напісала ў падтрымку Украіны. Калі ласка, прабачце, што ён не на беларускай:

Demolitum est monumentum
Пам'ятник зруйнований

О ні! Це не був дощ своїм гнівом великим,
Не вогонь і не вітер своєю силою,

Ніякий ураган у Києві не дув диким
Насильством. Не впав він бурею підземною.

Пам’ятник, що стояв, як рваний, вічний шрам
Тому, хто заглушив ліру пристрастей милих;
Тому, хто і досі має в Москві свій храм,
Кому століття тому казав мовою інших

Що Вкраїна належить йому; без слів, без бою...
О ні! Це не був дощ своїм гнівом великим,
Не вогонь і не вітер своєю силою,
Він не впав через бурю, через ураган дикий,

Ні через довгий час, через лід, через воду,
А впав він через волю вкраїнського народу.

viernes, 6 de diciembre de 2013

10 добрых прычын размаўляць па-беларуску

Так як першы топ 10 быў такім папулярным, я вырашыла напісаць іншы. Можа быць, ён
дасць адказы на некаторыя пытанні!

10.
Мова - скарб. Трэба захоўваць і берагчы кожную мову. Кожныя 14 дзён на Зямлі памірае адна мова, па статыстыцы ЮНЕСКА.

9.
У беларускай мове маецца шмат архаізмаў, структур і функцый, якіх няма ў іншых славянскіх моў. I унікальная літара "ў". Яна таксама дапамагаем лепш разумець этымалогію і граматыку іншых моў (паверце мне, я вывучаю славянскія мовы ўжо 5 гадоў).

8.
Беларуская літаратура проста цудоўная (Купала, Багдановіч, Колас, Быкаў... І па-мойму ў вашай сям'і Цётка лепш, чым Бацька).

7.
Праз мову можна шмат цікавага даведацца пра культуру нацыі і атрымаць доступ да фальклору.

6.
Па-беларуску гуляюць выдатную музыку. Асабліва рок. Спяваць весялей, калі разумееш тэкст. І ўсе любяць спяваць, нават калі толькі ў душы.

5.
Сродкі масавай інфармацыі на беларускай мове пакажуць табе іншую кропку гледжання пра многае.

4.
Хай і гэта не большасць, ёсць людзі, хто адчуваюць сябе больш камфортна, калі гавораць па-беларуску, і сможаш быць бліжэй да іх.

3.
На беларускай можна захоўваць больш таямніц, чым на іншых больш папулярных мовах.

2.
Беларуская мова вельмі, вельмі, вельмі эратычная :)
 

1.
Калі нейкая іспанка можа, значыць, і ты можаш! Ці ты баязлівец?

viernes, 29 de noviembre de 2013

Згушчаныя гісторыі

Прывітанне!

Я хачу падзяліцца добрай навіной! Учора прыйшла да мяне Муза і паведаміла, што я павінна пачаць пісаць літаратурныя творы па-беларуску, нават калі я яшчэ дрэнна ведаю мову. Таму я вас прашу прабачэнне за мае памылкі ў гэтых міні-казках, якія я дам чытаць сёння. Я так хацела падзяліцца імі, што нават не паспела адправіць іх свайму надзейнаму карэктару! Яны - згушчаныя гісторыі, прадстаўнікі новага жанру, над якім я працую ўжо некалькі тыдняў. Гэта кароткія, лірычныя гісторыі, якія маюць мала (безыменных) герояў, не больш за сто слоў, і не больш за чатыры гісторыі ў кожнай серыі. Тут маеце першую (Мужчынскую) серыю пра Беларусь. Другая (Жаночая) будзе ў блогу на наступным тыдні, калі вам спадабаецца першая. Ну, хопіць мне балбатаць! Далей самі чытайце гісторыі!


Згушчаныя гісторыі. Беларусь. Мужчынская серыя.


I. Ён ніколі не губляў надзеі, хоць сітуацыя была сапраўды цяжкая і краіна,  за якую ён змагаўся не была цалкам яго. Ён нават не падумаў пра магчымасць  кінуць сваю касу і бегчы. Пачуўшы размовы вакол (адну на на літоўскай мове, іншую на польскай), ён адчуў сябе неяк мацней. Кожная сямья накіраваў здольнага маладога чалавека, каб прадстаўляў іх ў гэтай вырашальнай вайне, і адчуваць сябе часткай чагосьці суцяшала яго. І, па праўдзе кажучы, думкі пра свой лёс па-за адзінага грамадства, якое ён ведаў, яго палохалі.


II. 
Два дні прайшлі з моманту, калі ён увайшоў ва ўсходні форт цытаделі. Два дні прайшлі амаль без шуму, ў асяроддзі слабым пахам пораху і тоўстых, чырвона-цагляных сцен крэпасці. Ужо з дэфіцытам прадукты харчавання і паставак, яго таварышы распавядалі гісторыі, каб прабавіць час, не згадваючы пра адсутнасць контратакі, ні пра тое, што іх засталося няшмат. Нас не больш за чатырыста, ён падумаў, паглядзеўшы вакол сябе. Але я не пакіну крэпасць, і яны таксама. Выбух прагучаў рэхам, як голас Бога. Асляпляльнае святло. Абсалютная цемра.


III. 
Яшчэ адзін дзень, ён бачыў, як на світанні кідаюць цела яго таварышаў да снегу, на з'ядзенне ваўкам. Потым прывезлі новых (яны маладыя, падумаў ён с горам), твары якіх ён беспасляхова стараўся не запомніць. Калі б не яго непарушная вера, праца і невыносны холад  яго б забілі за два гады. Знясіленне зноў заваявала яго зацёклыя канечнасці. Ноч была цёмная, калі ён вярнуўся ў дзірку, гдзе ўсе яны (ўсе трыста) разам спалі. Яны сапраўды не былі вартыя нават аднаго патрона. Ён маліўся.


IV. 
Юнак ніколі не зразумеў, што з ім здарылася. Магчыма, гэта было стомленасць чуць хлусня, або ад адстаўцы, або чыстая цікаўнасць. Ён сышоў на плошчу, нават не папярэдзіўшы сваю спячую бабулю. Ён ішоў, і спяваў, і пляскаў разам з іншамі, як бы ў нейкім трансе; ён нават некалькі хвілін трымаў канец банэра. Яго цела пакінуў малінавы след  на белізне снегу. Хіба гэта было дрэнная прыкмета? Знак надзеі? Юнак ніколі не зразумеў, што з ім здарылася.

viernes, 22 de noviembre de 2013

У нас госць!

Прывітанне, сябры!Дзейнасць блога толькі што пачалася, а сёння маю гонар прадставіць вам яшчэ замежніка, які піша па-беларуску. Яго клічуць Матэвуш Адамк'евiч, ён нарадзіўся ў Торуні (Польшча) усяго толькі 13 гадоў таму i ён ўжо выдатна ведае беларускую мову. Ён вырашыў напісаць нам артыкул аб адной з яго любімых спявачак. Спадзяюся, што вам будзе так прыемна яго чытаць, як мне!
Ганна Герман (полск. Anna German, руск. Анна Герман)

Нардзілася 14 лютага 1936 года ў гарадзе Ургенч (цяперашні Узбекістан).
Спявала на сямі моў, між іншымі: на полскай, рускай, англійскай, нямецкай і італьскай.
дэб’ютавала ў 1960 годзе ў Урацлаве (Польшча)

У 1963 удзельнічала ў 3 МІЖНАРОДНЫМ ФЕСТЫВАЛІ ПЯСЕНЬКІ Ў СОПАЦЕ, дзе здабыла другую ўзнагароду за твор ,,Tak mi z tym źle’’ У наступным годзе здабыла першую ўзнагароду за песню ,,Zakwitnę różąь Тады яна спаткала свайго будучага мужа-Збігнева Тухольскага.

У 1966 гадзе падпісала кантракт з Company discografia Italia ды паехала ў Італію

У 1967 годзе Яна стала першой і адзіной ў гісторыі полькой , ЯкаЯ заспЯвала ха ХІІ ФЕСТЫВАЛІ Ў САН-РЭМА, таксама была першой іншаземкой цпЯваючой на ХV ФЕСТЫВАЛІ НЕАПАЛІТАНСКАЙ ПЕСНІ.

Вяртаючы з канцрту ў Італіі, шафёр Ганны разам з ёй мелі аўтамабільную катастрофу на Аўтасрадзе Сонца. У шафёра захворала рука, Ганна была ў вельмі дрэнным стане. Усе думалі што неперажыве наступнога дня. Але аднак Бог аддаў яе сілы і лячылася аж тры гады. Тры гады яна цэлая была ў гіпсе... Падчас таго напісал кнігу ,,Wróć do Sorrento?’’ (Павярнісь ў Сарэнта)

У 1968 г. атрымала ўзнагароду Камітэта Польскага Радыё і Тэлебачэнні за выбітныя дасягненні ў галіне польскай песні ў радыё і ТБ.

Два гады пазней, яна вярнулася на сцэну і найграла трэці кампакт- дыск па польску ,,Człowieczy los’’(Чалавечы лёс). У чэрвені здабыла ўзагароду на ФЕСТЫВАЛІ ПЕСНІ Ў ГАРАДЗЕ АПОЛЕ

У 1971 атрымала ЎЗНАГАРОДУ ГОРАДА ВАРШАВА за выбітныя культулярныя дацягненні

22 сак.1972 г.- Ганна ў шлубе са Збышкам Тухольскім.

27 ліс. 1975 года- нарадзіла сына Збысюля

У 1973 узнагароджвалі яе Крыжам Заслугі

1979 год- ,,Залатае Кальцо’’ за песню ,,O czym Bałtyk opowiаda’’

У 1979 годзе выдала апошні кампакт- дыск па польску, а ў 1980 апошні па руску

палова ’70 гадоў- powrót nowotwora

Будучы ў прасанутым цтадыі хваробы спевала песні і псальмы для Бога

25 жні 1982 г.- перайграла бой са хваробой і памерла ў сне.


Я хотела бы поблагодарить Матэвуша ещё раз и нагадваць, што я заўсёды рада чытаць і апублікаваць вашыя артыкулы!

viernes, 15 de noviembre de 2013

Топ 10 смешных пытанняў, якія мяне спыталі пра беларускую мову

Прывітанне!!

Вывучаць беларускую мову ў Іспаніі не заўсёды проста і весела (хоць часам і вельмі весела). Мае сябры і знаёмыя ведаюць, які ў мяне запал да замежных мовах наогул і да беларускай у асаблівасці. Таму яны ўжо нямала ведаюць пра тэму, і з цікавасцю (i без злога намеру) задаюць мне добрыя пытанні. Тым не менш, я сустрэла і зусім іншага роду пытанні і рэакцыі на прапанову "я вывучаю беларускую мову". Каб вы маглі ўявіць сябе сітуацыю, я вырашыла падзяліцца найлепшымі з іх. Вось яны, без далейшых цырымоній:

10. Што?!
Я вы-ву-ча-ю бе-ла-рус-ку-ю мооооооо-вуууууу. Абла эспаньёль?

9. А што гэта такое?
Гэта малавядомая вобласць тэарэтычнай фізікі, відавочна.

8. А хіба гэта мова?
А хіба гэта пытанне?

7. Яна падобная на шведскую, праўда?
Не. Не вельмі. Мне здаецца, ты думаеш пра скандынаўскія мовы. А вось славянскія...

6. Яна пішацца зправа налева, праўда?
Мне здаецца, ты думаеш пра арабскую. Толькі не ведаю, чаму.

5. А Беларусь у Расіі знаходзіцца? Ці недзе ў Азіі?
Не. Прыкладна там, дзе ты сваю карту страціў.

4. А чаму б не кітайскую?
А чаму б менавіта кітайскую? А чаму б не беларускую?

3. А гэта перспектыўна?
ХАААААХАХАХА :) Ну, спадзяемся.

2. Гэта таму, што ты любіш Франсіска Франка?
Эээээээ... Не.

1. Чаму? Што з табой?
Асцярожна! Гэта заразна!

viernes, 8 de noviembre de 2013

Прывітанне, свет!

Ці хто я такая

Вiтаю-вiтаю! Мяне зваць Ангела Эспiноса. Прабачце мяне за жудасны акцэнт. Я - іспанка. З горада Малага. А вучуся ў Гранаде, на філалагічным факультэце.Так, мая спецыяльнасць - славянская філалогія. Так, вельмі карысна. Бацькам таксама так здаецца. Што-што? Ох, так. Пісьмова не заўважылі ніякага акцэнту. Дакладна. Ну, тым лепш, а?

Вось. Я іншаземка, якая самастойна вывучае беларускую мову (ў Універсітэце я вывучаю толькі рускую, польскую і арабскую. Потым растлумачу, чаму арабскую. А цяпер трэба растлумачыць, чаму беларускуюю. Усё паціху). І так, гэта насамрэч бывае. Напэўна, вы ўжо стаміліся ад маёй кашмарнай прозы. Яшчэ раз прашу прабачэння - беларускую я вывучаю толькі год. Спадзяюся, буду паступова лепш пісаць дзякуючы гэтага блогу. У любым выпадку, калi хочаце даведацца, што я раблю са сваім жыццём, прачытайце, калі ласка, гэты артыкул: http://artsiadziba.by/articles/interview/2013/06/13/bielaruskamounaja-ispanka/

Пасля конкурсу і інтэрв'ю, я стала, скажам, як-то вядомая. Гэта і ёсць для мяне вялікі гонар, і я натуральна, працягваю пісаць, спяваць і кажа пра Беларусь. Таму я буду тут публікаваць свой ​​тэксты і апавяданні пра свой ​​досвед з беларускай мовай. Я спадзяюся, што вам было (і будзе) цікава чытаць!

Да пабачення!

P. S. Адказы да FAQ:

1. Так, я сапраўдная іспанка. У мяне няма ніякай іншай крыві, на жаль.

2. Да, я и русский знаю. И я обожаю язык Пушкина и, конечно, уважаю белорусов, которым русский язык - родной (это глупый вопрос; я не могу их не уважать. Но я вам говорю на всякий случай). Я просто считаю, что язык - это сокровище. Их надо обязательно охранять и беречь. А мове нужна помощь, ці не так? Если захотите ко мне обращаться, можно и на русском, и на белорусском.
 Или даже, если очень хочется, на испанском, английском, французском, украинском или польском. Я знаю ещё пару мёртвых языков, и немножко понимаю по-итальянски и по-немецки, но не достаточно, чтобы нормально отвечать на сообщения.

3. Так, можна чытаць артыкул, за якую я атрымала прэмію. Ён пачынаецца на старонцы 45 гэтага файла: http://belarusinfocus.info/upload/uploads1346834174.pdf 

Дарэчы, уся кніга вельмі цікавая.

4. Так, 
хлопчыкі, я яшчэ не замужам! :Р