viernes, 20 de diciembre de 2013

Пра ўсмешку

Сёння я буду коратка разглядаць вельмі важнае пытанне ў галіне супастаўлення беларускага і гішпанскага характараў: ўсмешкі ў людных месцах.

Так, сапраўды. Так як я такі незвычайны чалавек, мяне спыталі і "чаму людзі ў Гішпаніі ўвесь час ўсміхаюцца?" і "чаму людзі ў Беларусі ніколі не ўсміхаюцца?". Добра. Як я адказваю? Спярша, гэта не праўда! Гішпанцы часам не ўсміхаюцца. І калі яны глядзяць на цябе, не усмыхаючыся, гэта звычайна азначае, што ў цябе ёсць праблема. Ў Беларусі, па-мойму, наадварот. Калі чалавек ўсміхаецца менавіта табе, гэта азначае, што ты яму важны. Гэта, напэўна, паказчык больш глыбокіх рыс характару.

Дакладна, чалавеку, які страціўся ў незнаёмым горадзе, ці толькі што пераехаў у новую краіну, напрыклад, лягчэй справіцца ў Гішпаніі, чым ў Беларусі. Тут усі вельмі адкрытыя і таварыскія, людзі захочуць адразу размаўляць с табой. А калі заблукаў, давядуць куды-небудзь. Нічога страшнага.

Ўсё ж такі, я павінна прызнацца, што ў мяне з-за гэтага было нямала праблем; ў нас вельмі, вельмі цяжка вызначыць, хто табе друг, а хто проста ветлівы. Лёгка знайсці, з кім пайсці на піва, а цяжка, з кім сардэчна і шчыра размаўляць. Няхай і ў Беларусі меней ўсмыхаюцца - ўсмешкі рэальныя. А дабрыня - не толькі ветлівасць.

Таму ў мяне больш сяброў там, чым тут. Шчыры вам дзякуй, мае беларускія сябры. Нават калі я, як гішпанка, таксама вельмі часта ўсміхаюся, вы ведаеце, што вам усміхаюся па-іншаму.

4 comentarios:

  1. Прывітанне, Angela!

    Вялікі дзякуй за твой блог і цікавасць да нашай краіны і мовы!
    Тэма пра ўсмешку сапраўды вельмі цікавая. Я жыла некаторы час ў Аўстрыі, Германіі, некалькі месяцаў у ЗША і мне заўсёды было цікава параўнаць. Вельмі слушная заўвага: "Ў Беларусі, па-мойму, наадварот. Калі чалавек ўсміхаецца менавіта табе, гэта азначае, што ты яму важны. ". На мой погляд, беларусы даволі стрыманыя, аднак шчырыя. А ўсе мае нямецкія сябры адзначаюць спагадлівасць і чуласць. Адна нямецкая калега неяк скзала, што няма іншай такой краіны ў свеце, дзе людзі настолькі гатовыя дапамагчы (helpful). Сама я была ўражаная, калі мы аднойчы вандравалі на машыне і ў адным горадзе на поўдні Беларусі не маглі знайсці выезд на патрэбную трасу. Мужчына, у якога мы запыталіся, не проста расказаў нам дарогу (немцы не разумелі мовы, а я, сорамна сказаць, проста дрэнна арыентуюся), а паехаў наперадзе на сваёй машыне, вывез нас за горад і паказаў патрэбны напрамак. Пасля гэтага паехаў назад, нічога не ўзяўшы. Немцы былі шакіраваны і сказалі, што ў Германіі так ніхто не зрабіў бы.
    Мне здаецца, што тэмперамент/сонца і ўзровень жыцця граюць таксама сваю ролю. Адчуваецца, што людзі тут вельмі стомленыя. Калі я вярнулася ў Беларусь пасля Германіі, то паўсюль усміхалася, а потым прайшло:)))) Беларусы насцярожана ставяцца да новых людзей, з цяжкасцю самі пачынаюць кантакт, затое ахвотна прымаюць, калі ім прапануюць кантакт. З імі ўтульна, яны звычайна добрыя слухачы.
    Беларусам толькі трэба навучыцца шчыра радавацца і не саромецца паказваць сваю радасць:)
    Наогул вельмі цікавая тэма. Спадзяюся яшчэ пачытаць запісы па тэме міжкультурнай камунікацыі, асаблівасцяў паводзін і характараў гішпанцаў і беларусаў.
    Валянціна

    ResponderEliminar
    Respuestas
    1. Шчыра дзякуй за каментар!! Я ў цалкам згодная з табой, і мне было вельмі цікава чытаць пра твае досведы за мяжой. Вядома, яшчэ буду пісаць шмат па тэме :)

      Eliminar
  2. ==========Цікава =))) Прапаную наступную тэму для параўнання - сфера паслуг. Бо ўсмешка там, насамрэч, неабходна, яна напрамую ўплывае на настрой ўсіх удзельнікаў, але не абавязкова падымае яго!!! =)) Беларусам не ўсміхаецца, калі гэта ад іх патрабуюць, ўсё толькі па асабістаму жаданню. Напрыклад, я працавала ў менскім ГУМе (адзін з буйнейшых магазінаў у краіне) 2 гады, і на сваёй скуры адчула, што ўсміхацца можа быць вельмі "непрыемна". Больш таго, ветлівы зварот да касіра на касе, у якога чарга чалаве ў 10-15 насамрэч вызывае хутчэй негатыў, бо калі адкажаш на прывітанне, то нельга ж адразу скончыць "стасункі" - гэта не ветліва, не выхавана, так беларусу не падабае, - трэба ж пагаварыць аб настроі, як праходзіць дзень, аб надвор'і сёншнім і што передаюць на тыдзень, магчыма нават навіны, асабліва тое, што казаў прэзідэнт, неабходны працяг і набыўнік абавязкова чакае гэты працяг, а ў Вас чарга =))) якая не хоча чакаць, але праз аднаго хочуць пагаманіць з касірам. А яшчэ кожны нечым незадаволены, у тым ліку тым, што ты яму не усміхаешся і адзываешся на яго жарты, і ніхто табе аб гэтым не змоўчыць. І калі ў гэтай сітуацыі ты павінен проста “выстаяць” то і добра (нацыянальны жарт: аможа так і трэба? =))), а калі абавязаны ўсміхнуцца, то гэта ўжо асабістая абраза. Такім чынам грамацтва падзелена на гандляроў-абслугу і набыўнікоў-каралей свету =))))))))) У кожных свая праўда.
    ==========Для нас ўсміхнуцца “пад прымусам” прафесійных абавязкаў – знявага і ўспрымаем мы гэта менавіта так. Хаця, магчыма, тыя хто працуюць ў 5-ці зоркавых гатэлях і атрымліваюць чаявыя тысячамі у.е штодня (калі такое магчыма) =))))))) ўсміхаюцца сапраўды шчыра і па сваёй ахвоце.
    =============================================================== Аў.Ар.Ал.Ан

    ResponderEliminar
    Respuestas
    1. Дзякуй вялікі за думкі!! Заўсёды цікава чытаць твае каментары!! Я, напэўна, і пра гэта напішу артыкул :) Вельмі цікавая тэма таксама ў Гішпаніі, таму што турызм - асноўнай апорай нашай эканомікі. Будзем размаўляць ў Фейсбуку! :)

      Eliminar