Пішуць, здаецца, мой зборнік
"Раяль ля мора" нармалёва набываюць ужо (нагадваю, пакуль толькі ў
Логвінава, і хутчэй за ўсё будзе прадавацца яшчэ празь інтэрнет). Прэзентацыі
яшчэ не было, але яна адбудзецца адносна хутка, і я некалькі інтэрв'ю давала
(магчыма, вы бачылі). Наконт "у мяне крыза, я не магу пісаць нічога",
я мяркую, што я вылячылася:
Забытае слова
Гучаў сарказм і недарэчны сьмех,
І пасьміхнуўся незаўважна лёс,
Пяшчота памірала ўжо бязь сьлёз,
Апошні чорны лёд растаў, як грэх.
Маніла мімавольна я табе,
(Так! Мне як нож баліць тваё маўчаньне!)
Душа задала першае пытаньне,
А сэрца тым забытым словам б’е!
Ня можаш ты, я не хачу сказаць,
Што слова... Твайго слова не хапае,
І думаць пра тваю самоту - жах.
Да гэтага мы мусім прывыкаць,
Бо слова "годнасьць" нада мной лунае,
А над табой лунае слова ''страх”.
Не пытайцеся пра лірычнага гэроя, калі ласка :) Магчыма, напішу некалькі яшчэ санетаў. Дам ведаць!