Вітанкі!
Так, я жывая. І шмат чаго цікавага здарылася. Напрыклад, я скончыла другую кнігу (Салавей сьпявае жаночым голасам), да якое я чакаю прадмову (тонкі намёк чалавеку, які піша прадмову), і пачала пісаць трэцюю кнігу (якая будзе гатовая да восені) :) Яшчэ я скончыла ўніверсытэт. Ну, засталася абарона дымлёмнае працы, потым адзін іспыт, потым скончыла. Пачала зьбіраць дакументы да магістратуры (і пачаліся праблемы. Не пытайце) :( Яшчэ што... Сусед пачаў рэмонт; акурат "канцэрт" ідзе, фу. І маё рамантычнае жыцьцё таксама зьмянілася (я ў парадку, не хвалюйцеся). У любым выпадку, хто хоча ведаць, хай спытае асабіста ці ў камэнтарах :Р Што яшчэ, што яшчэ... О, так, я напісала п'есу! Справа такая, прыйшоў такі, скажам так, арыгінальны мужчына (старэйшы, але прывабны) да мяне ўва сьне, пачаў падказваць, што і як пісаць. Кажа, маўляў, я здольная напісаць п'есу, і таму вырашыў перадаць яе мне. Так, перадаць. Трэба сказаць, што чалавек са мной быў на ты (хоць і яму 50+ гадоў было, мне здаецца, і я зь ім ніколі раней не размаўляла), і меў такі гумар, вышуканы, але мякка кажучы зь мяне сьмяяўся крыху. Казаў такія рэчы, як "ты ўсё запісала, дарагая? А, не, ня можаш! Ты ж сьпіш!", і іншыя. Той джэнтэлмен папрасіў мне тытулярнага пэрсанажа назваць Янаю, што я зрабіла. І сёньня я хачу падзяліцца першым актам п'есы. Для вас:
Ігнат – Арынка, нешта Ева доўга не вяртаецца, паглядзіш, што там зь ёй?
Арына – Так, маеш рацыю, зараз пайду.
Мацей – Мама, можа, варта мне...
Арына (пяшчотна) – Даражэнькі, не хвалюйся, пайду я. А ты еш, я ж бачу, што ты не ясі.
(Арына сыходзіць, канец першага акту)

ІГНАТ – Дзядуля
АРЫНА – Бабуля
АГАТА – Дачка Ігната й Арыны, 28 гадоў
ЮРАСЬ – Муж Агаты, 40 гадоў
ЗОСЯ – Дачка Агаты і Юрася, 8 гадоў
БАГДАН – Сын Агаты і Юрася, немаўля
МАЦЕЙ – Сын Ігната й Арыны, 26 гадоў
ЕВА – Жонка Мацея, 25 гадоў
ЯНА
Сьвяточная вячэра – п’еса
Акт першы
(Хата ў вёсцы, гасьцёўня. Простая мэбля, старая. Вісіць каталіцкі крыжык на фоне. У пакоі маюцца старыя тэлевізар і тэлефон. Ігнат сядзе пры столе, Арына арганізуе прыборы, моўчкі.)
(Стукаюць у дзьверы)
Ігнат (гучна) – Арына, дзьверы! Яны тут.
Арына (шчасьліва) – Іду, йду. Гэта, мусіць, Агатка.
Ігнат – Як заўсёды, зарана.
(Арына павольна падыходзіць да дзьвярэй і адчыняе іх. Уваходзяць Агата з Багданам у калысцы, Зося і Юрась. Зося падсьпявае, “бабуля-бабуля”)
Агата (да Зосі) – Спакойна, Зося, хопіць! Цалуй бабулю. (Да Арыны) – Матуля, вітаю!
(Цалуюцца тры разы ў шчокі)
Юрась – Са сьвятам, пані Арына.
Арына – Агатка, добра, што прыехалі. Са сьвятам і вам! (Да Зосі) –Зоська, даражэнькая, як ты вырасла!
(Мужчыны ў фоне вітаюцца)
Зося (перарываючы Арыну) – Дзе цётка Яна?
Арына (пяшчотна) – Яшчэ не прыехала, сонейка.
Агата (да Арыны, напаўголасу) – Яна наогул тэлефанавала?
Арына (крыху сумна) – Агатка, ну, ты ведаеш, як яна занятая... (Пяшчотна) А як малы? (да Багдана) Скарб ты наш маленькі!
Ігнат – Чаго вы стаіце? Сядзьце, сядзьце.
(Сядаюць, надыходзіць няёмкае маўчаньне)
Арына – Зоська, сонейка, як школа?
Зося (выразна) – Нудотна!
Агата (злосна) – Зося!
Юрась (ўсьміхаючыся) – Ну, прынамсі Зоська шчырая!
(Усе сьмяюцца, акрамя Агаты і Зосі)
Зося – А калі прыедзе цётка Яна? Я люблю, калі яна мне распавядае пра пісьменьнікаў і...
Агата – Мы ня ведаем, ці прыедзе, Зося. Тым болей, сёньня дзець для сям’і, а не для ўсялякае літаратуры.
(Стукаюць у дзьверы)
Арына – О! Іду, іду!
Агата – Матуля, не ўставай, пайду я
(Агата адчыняе дзьверы, ўваходзяць Мацей і Ева)
(Юрась п’е гарэлку)
Мацей – Вітанкі, сястрычка!
Агата (сьмяецца) – Ды я старэйшая за цябе на цэлыя два гады!
Мацей – Ніхто б не сказаў! (Цалуе ў шчоку)
Агата – Ева! Як ты пахарашэла!
Ева (сарамліва) – Ну, дзякуй, Агата... Ты таксама.
Арына (са стала, громка) – Уваходзіце, мае дзеці! Мацей, хадзі, матулю пацалуй!
(Уваходзяць, вітаюцца ўсе, сядаюць)
Зося (шчасьліва) – Дзядзька Мацей, дзядзька Мацей! Ты ўжо пабудаваў хату?
Мацей (усьміхаючыся) – Зося, мы не будуем, мы пра-ек-ту-ем!
Ігнат (напаўголасу) – Дзяўчынка, гэта твой тата будуе, калі знаходзіцца праца.
(Юрась злосна глядзіць на Ігната, потым на Агату, выпівае каторую шклянку гарэлкі)
Агата (напужана) – Тата, калі ласка... Не пачынай...
Арына (гледзячы ў акно) – О! Першая зорка! Час падаць куцьцю! Агата, Ева, дапаможаце мне, даражэнькія?
(Жанчыны сыходзяць)
Зося (не зьвяртаючы ўвагі на Ігната і Агату, да Мацея) – Ай, пакажаш малюнкі, ці не?
Мацей – Як толькі будзеш у офісе, вядома, пакажу. Мы дадалі яшчэ склеп, вялікі, пабачыш, як прыгожа будзе. Калі кліент дазволіць, пакажу табе самую хату, як скончуць.
Зося – Файна!
Юрась (іранічна) – Толькі асьцярожна там, Мацей, не зваліся зь лесьвіцы!
Зося – Ай, тата!
Юрась – Ты таксама будзь асьцярожная!
(Жанчыны вяртаюцца зь ежай)
Зося – (Да Евы) – Цётка Ева, а што праходзіць твой кляс?
Ева – Дробы, розныя апэрацыі...
Зося (перарываючы Еву) – Дзядзька Мацей! А ты ведаеш, ці прыедзе цётка Яна?
Мацей – Ох, я ледзь не забыў! Не, Зося, цётка Яна не прыедзе.
Зося і Арына (адначасна) – Як гэта не прыедзе?!
(Ігнат сувора глядзіць на Мацея)
Мацей (гледзячы на Ігната) – Дый вось так... Патэліла, маўляў, працы шмат...
Зося (расчаравана, па-дзіцячы) – Не-е, чаму-у? Дзе цётка Яна-а-а?
Агата (раздражнёна) – Зоська, можа хопіць? Яна сёе, Яна тое! Цётка Яна ў Менску з катом!
Юрась (пагрозьліва) – Агата...
Агата – Я толькі праўду кажу, яна думае толькі пісаць артыкулы ўсялякія і гуляць з тым тоўстым катом.
Зося – Мам, Ірма наогул котка, а ня кот! А цётка Яна кажа, што яна ня тоўстая, а поўненькая!
Агата – Бздуру кажа цётка Яна!
Юрась (сумна) – Агата, хопіць...
(Ева сыходзіць, верагодна, ў прыбіральную. Здаецца, дрэнна пачуваецца)
Мацей – Мілая, што зноўку? (Пачынае ўставаць)
Ева (сыходзячы) – Нічога, я вярнуся, не ўставай!
Арына – Сынок, сапраўды, не хвалюйся, Ева вернецца зараз.
(Паўза, ядуць моўчкі)
Агата – Я ведала, што Яна не прыедзе. Праца, праца, кот. Найстарэйшая, і яшчэ ня выйшла замуж!
(Багдан плача, Агата прымае яго ў рукі, супакойвае)
Зося – Мам!
Агата – Што зноўку, Зоська?
Зося – Колькі гадоў Цётцы Яне?
Агата – Што за пытаньне?
Зося – Ты не старэйшая за яе?
(Юрась сьмяецца)
Агата (злёгку злосна) – Ёй 30. І яшчэ 30 пражыве адной.
Зося – А табе колькі, мама?
Юрась (сьмяецца) – Не пытай далей, сонейка, я ж казаў, ас-ця-рож-на!
Мацей – Мы ўсе старыя, дарагая, толькі ты маладая назаўжды ў нашых вачах!
Агата – Зноўку паэзію пішаш, Мацей? Калі б ня быў сямейным чалавекам, я б падумала, што ты такі вар’ят, як і яна.
Мацей – Вар’ят!
Юрась (меланхалічна) – Ох, каб мой брат не сыйшоў з дому ў той дзень, 14 гадоў таму! Ці зразумееш ты, Агата?
Агата – Юрась, калі ласка... (Бярэ шклянку зь ягонае рукі)
Юрась (злы, стрымліваючы сьлёзы) – Ты, Агата, так Біблію любіш чытаць, а як жа “любі свайго брата, свайго суседа”?! Ах, каб мой брат быў меней адважны, меней шчыры, каб нарадзіўся не летуценьнікам! Каб быў часткаю шэрае масы, быў бы з намі! Добрым чалавекам ён быў, ня тое, што я! Ня тое, што я... А я жыву далей, і буду жыць! А брат... Чаму жа ён! Яму рана было сыйьсці, а мне ўжо позна, позна! А што ж рабіць, калі памерці позна? Калі сапраўды існуе ваш Бог, чаму ж сыходзяць заўжды добрыя, чаму ж тыя, хто здольны рабіць, дапамагаць, марыць?! Чаму...
Ігнат (злосна, халодна) – Пане Юрасю! Я ня буду цярпець такіх паводзінаў у маім доме.
Юрась – А я любіў яго, любіў! Нават такі чалавек, як я – здольны любіць брата! Нельга яго не любіць было! Ах, каб брат быў са мной! Каб брат сядзеў пры гэтым столе, а ня я, махляр, нягоднік!
Ігнат – Хопіць!
Зося (зьдзіўлена) – Тата, ў цябе ёсьць брат?
Агата (напужана) – Зося!
Зося (па-дзіцячы) – Што-о?
Арына – Зоська, даражэнькая, глядзі, ці па ТБ імшу паказваюць. Добра, сонейка?
Зося (механічна) – Так, бабуля.
(Зося ўключае тэлевізар, находзіць імшу. Ідзе акт пакуты: “Спавядаюся Богу ўсемагутнаму і вам, браты і сёстры, што зграшыў я вельмі думкаю, словам, учынкам і занядбаньнем... Мая віна, мая віна, мая вельмі вялікая віна... Таму прашу Найсьвяцейшую заўсёды Панну Марыю, усіх анёлаў і сьвятых,
і вас, браты і сёстры,
памаліцца за мяне да Пана Бога нашага” Зноўку ядуць моўчкі. Агата вяртае
Багдана ў калыску. Мацей ня есьць)АРЫНА – Бабуля

No hay comentarios:
Publicar un comentario