jueves, 15 de enero de 2015

Скарга як сродак зносін, ці асаблівасьці гішпанскае лёгкае гутаркі

Прывітаньне!

Як я абяцала, я зноўку тут, і ў гэты раз з новаю думкаю. Некалькі дзён таму, я дзесьці чытала, што звычайная форма лёгкае гутаркі ў Гішпаніі - гэта скарга. Ну, ці хаця бы пачынаецца адтуль, а потым можа быць амаль што заўгодна.

Насамрэч, гішпанцы вельмі любяць скардзіцца. І абсалютна на ўсё. Не таму што народ нешчасьлівы, а таму што гэта нейкі, скажам так, камунікатыўны вакуум. Гэта моўная асаблівасьць (калі што, культурная), але 90% скаргаў нічога ня значаць. Але, канешне, гэта абавязковая часьць гутаркі. Чалавек, у якога, маўлаў, усё добра - дзіўны, ці нават недалёкі :)

Пасьля прачытаньня гэтага артыкулу, я вырашыла зьвярнуць асаблівую увагу на лёгкую гутарку, каб пабачыць, ці гэтая норма насамрэч такая строгая, ці не. І так, насамрэч, калі я села ў таксоўку, і сказала кіроўцу, куды я, ён неадкладна адказаў, "добра. Фу, якія там шалёныя рэмонты, ужо аніяк не зразумееш, дзе можна ехаць, а дзе нельга, а тым больш пачалі праект менавіта ў пачатку навучальнага года, калі Вы ўсе ўжо ў Гранадзе, а можна было раней". І я, на аўтапілоце, дадала, "ну, так, гэта проста цуд. І веласіпедная дарожка ў гарах - нічога сабе праект". Я была расчараваная у сябе, таму што не люблю скардзіцца (калі няма добрае прычыны). Але ж таксіст гэтага вельмі чакаў. Было бы няветліва не скардзіцца. Ці супярэчыць. Нават горш. Я працягвала зьвяртаць на такія гутаркі ўвагу, і зразумела, што я толькі скарджуся у адказ. Бо не хачу быць недалёкаю... :)

А як вы мяркуеце? У Беларусі таксама такая лёгкая гутарка? Я гэта не адчувала, калі размаўляла зь беларусамі, але можа проста я размаўляла толькі з тымі, якія падобныя да мяне, і, як я, ці ня любяць лёгкую гутарку ўвогуле, ці больш любяць дзіўныя, пазітыўныя тэмы. І калі ўсё добра.

domingo, 11 de enero de 2015

Новы пачатак

Прывітаньне, мае чытачы! Можа быць, ужо трохі позна (як заўсёды са мной, я ведаю, прабачце, калі ласка), але віншую вас з Новым Годам!

Калісьці больш, калісьці меньш, я ужо больш, чым год, пішу гэты блёг, і мне вельмі прыемна, што ёсьць людзі, якім покуль цікава ўсё гэта чытаць.

Я павінная сказаць, што я вельмі задаваленая бачыць, які прагрэс робіць беларуская мова ў грамадстве. Так, я жыву далёка, але, як кажам у Гішпаніі, мне невялічкая птушка сказала, што кожны дзень часьцей чуваць мову ўсюды. Я таксама вельмі сур'ёзна займалася моваю, і я не магу быць шчасьлівейшая. Мая кніга зробленая (так, ведаю, што чакаеце. Я таксама чакаю :S), я выбрала сабе выдатную магістратуру (беларускую філялёгію) ў Варшаве (спадзяюся, прымуць мяне), мае заняткі "Мовы нанова" пачынаюцца зноўку ў сераду, і я закаханая у беларускую мову, як першы дзень, калі пачула. Не, нават мацьней. Спадзяюся, вы таксама!

Абяцаю больш пісаць у гэтым тыдні. Зараз проста ўжо дзьве гадзіны ночы, трэба спаткі неяк :)

Будзьце добрымі да іншых, будзьце адважнымі, будзьце сабою!

P.S. Мае пляны на 2015? Гэта сакрэт! Але даведаецеся, калі прыйдзе час. Абяцаю.