viernes, 19 de diciembre de 2014

Жыве Беларусь!

Прывітаньне!

Як бачыце, я не памерла. Проста мне вельмі патрэбна было адпачываць ад блёгу (прабачце, калі ласка, мне), таму што ў мяне было вельмі-вельмі шмат важных (і беларускіх) справаў. Па першае, кніга ўжо гатовая да апублікаваньня. У Новым Годзе вас чакае "Раяль ля мора". Па другое, пачаўся універ, і я пачала пісаць дыплёмную працу (пра польска-беларускіх пісьменьнікаў, дарэчы, таксама пакажу, калі будзе гатовая), і выкладаць беларускую мову на факультэце, дзякуючы цудоўнаму праэкту "Мова нанова"!!! Так-так, вы добра чыталі (можа быць ужо ведаеце, калі я ёсьць у вас на Фэйсбуку), пачаліся курсы "Мовы нанова" ў Гранадзе, Гішпанія ;) Яшчэ я рыхтуюся да магістратуры - буду вывучаць беларускую філялёгію у Варшаве!

А чаму я вырашыла вярнуцца да вас сёньня? Ну, у мяне пачаліся сёньня вакацыі, але гэта не адзіная прычына. Чытайце самі: http://belarusinfocus.info/by/subscribe/1329847880

Гэты артыкул я напісала роўна 4 гады таму. Цяжка нават памятаць, якая я была тады, і які шлях я прайшла да сёньня. Тады я зусім ня ведала беларускую мову, напрыклад, і вельмі мала ведала пра справу. Я толькі ведала, што тое, што адбылося з вамі 19-га сьнежня 2010 - недапушчальна, і што я люблю Беларусь. Цяпер я ведаю, што "то ўзаемна".

Памятаем Плошчу. Жыве Беларусь!