viernes, 28 de marzo de 2014

Вершы

Сёньня апублікаваліся мае вершы ў газеце "Новы час"! Думаю, можна й тут апублікаваць сёе-тое :) Гэта, іранічна, працяг верша "Пасьля вайны". Прысьвячаю Ўкраіне.



Вайна

А ў запале бітвы
У (цяпер нашым) горадзе ціха,
І ў пакоі цяпло.
У трывожным спакоі ночы
Сьнег падае павольна.
Толькі каля белага будынка,
Дзе працуюць шэрыя мужчыны і жанчыны
(Цяпер таксама ноччу)
Гараць сьвечкі, зьнікаюць кветкі
Белыя, чырвоныя, блакітныя, жоўтыя...
Яны ў цемры ўсе аднолькавыя.
Кроў на камянях плошчы,
Новая, сухая,
Металічны смак удару
(Ці ўспамін пра яго):
Усё ў цемры аднолькава.
Слёзы.
Разьвітаемся. Цалуемся.
Ты кажаш, “я цябе кахаю”,
Я кажу, “я таксама”.
Мы кажам, “беражы сябе”.
Думаем, “які складаны час, каб закахацца!”.
Гэтага ня кажам.
Ідуць танкі.

jueves, 20 de marzo de 2014

100 фактаў пра мяне

10 маленькіх рэчаў, якія люблю:

-Пісаць вершы ноччу. Вельмі позна
-Спяваць у душы
-Сьнядаць вельмі рана
-Мой почырк
-Пісаць калядныя паштоўкі ў лістападзе
-Абдымаць падушку, калі сплю
-Кропка з коскі
-Гішпанскае сонца
-Шпацыраваць пад дажджом
-Пацалункі ў шыю

10 маленькіх рэчаў, якіх не люблю:

-Калі не ведаю, на якой мове суразмоўцу лягчэй размаўляць
-Калі я хутка йду, а людзі не дазваляюць прайсьці
-Маленькія, бессэнсоўныя, цырыманіяльныя ўзаемадзеяньня ("надвор'е няблагае сёньня, ці не так?"). Бонус: пытаньне: "а насамрэч ёсьць такая мова???"
-Падзеньне ўніз па лесвіцы (што здараецца ў мяне дзіўна часта)
-Празмерная шчырасьць
-Чаканьне ежы
-Дрэнная граматыка
-Калі мама кажа ўзрост дзіцяці ў месяцах
-Калі дзіця плача падчас палёту
-Калі інструменты настроены няправільна

Мае любімыя...

-Горад: Варшава
-Колер: фіялетавы
-Кніга: "Маленькі прынц"
-Фільм: "Sleuth"
-Страва: ммм, усё, што гатовіць бабуля!
-Мова: не магу; разаб'ецца сэрца
-Кампазітар: Бетховен
-Помнік архітэктуры: Альгамбра
-Свята: Каляды
-Музычны напрамак: шансон (еўрапейскі), класічная музыка, рок, джаз...

10 рэчы, безь якіх ня магу:

-Гарбата
-Піяніна
-Музычны прайгравальнік
-Любімыя слоўнікі
-Мой кампутар
-Добрыя падушкі
-Мае старыя здымкі
-Алей
-Мае аранжавыя духі
-Кнігі на розных мовах

10 жывых моваў, якія я вывучаю/ведаю

-Гішпанская
-Ангельская
-Французская
-Расейская
-Польская
-Беларуская
-Украінская
-Арабская
-Нямецкая
-Літоўская (новая!)

Што я люблю рабіць, калі ёсьць вольный час?

-Вывучаць новую мову
-Перакладаць/пісаць паэзію ды прозу
-Граць на піяніна, спяваць, складаць музыку
-Хадзіць у трэнажорную залу
-Шпацыраваць
-Чытаць
-Гладзець фільмы ды серыялы
-Падарожнічаць
-Купацца ў моры
-Гуляць у відэагульны

Чаго я баюся?

-Японскіх жахаў
-Здрады
-Цемры, часам. ТОЛЬКІ часам
-Прывідаў
-Забыцца мовы, якія ведаю
-Страціць любімых людзей
-Прымяншэньня й смерці любімых моваў
-Вайны
-Расчароўваць бацкаў
-Самога страху

Пра маё дзяцінства:

-Я навучылася чытаць ды пісаць (па-гішпанску), калі мне было 2.5 гады
-Я вырасла з маімі стрыечнымі братам ды сёстрай. І бабуля жыве з намі
-Мой брацік нарадзіўся, калі мне было 5 гадоў. Ён - мой лепшы сябра
-Калі мне было 2 гады, я дасканала ведала усі песьні з фільма "Беласнежка", і тата вырашыў, што я павінная хадзіць у музычную школу
-Я была вельмі дзіўная і мне было цяжка ў школе
-Я пачала граць на піяніна ў веку 8 гадоў
-У мяне была вялікая апантанасьць з пакемонамі. Мы ў іх гулялі са стрыечным братам
-Калі я была вельмі маленькая, я толькі кушала, калі па ТБ паказвалі рэкламы. Мама запісала відэакасету зь імі на абед
-Я пачала пісаць вершы, калі мне было 6 гадоў. Мае настаўнікі давалі пісаць пасьля "нармальнай працы"
-Мая мроя была хадзіць у брытанскую школу. Гэтага не атрымалася, і я навучылася размаўляць па-ангельску амаль самастойна ў веку 14 гадоў

Пра мой характар

-Я балбатун
-Я люблю дапамагаць іншым. Заўсёды
-Я апантаная пунктуальнасьці
-Мне лёгка дараваць, але я ганарлівая
-Я заўсёды кажу "калі ласка" і "дзякуй"
-Я вельмі рассеяная і няпамятлівая
-Я заўсёды лаяльная сябрам
-Я рэдка злуюся больш за 5 хвілін. Але гэтыя 5 хвілін вельмі страшныя
-Я часта плачу. За ўсё. Нават ад шчасьця
-Я магу быць вельмі настальгічная

Рознае

-Мой першы пацалунак быў выпадковы
-Я веру ў лёс. І ў Бога таксама. І ў Беларусь
-Мне чамусьці было вельмі прыемна, калі да мяне першы раз зьвярталіся словам "паненка"
-Я пераклала інструкцыі выкарыстаньня здрабняльніка паперы з расейскай на гішпанскую
-Я вельмі люблю беларускую літаратуру, і шмат чытаю па-беларуску
-Я маю даволі вялікую калекцыю розных відаў гарбаты
-Я ніколі не была ў Беларусі :(
-Я сплю, абдымаючы падушку
-Я сапрана, а мой тата тэнар
-Я НІКОЛІ не апускаю рукі :)

viernes, 14 de marzo de 2014

Вар'яцва

Свет сыходзіць з розуму. Сітуацыя ў Крыме - шалёная. Самалёты раптам знікаюць. Людзі не вераць у каханьне.

А я сяджу ў інтэрнаце ў Гранадзе й пішу па-беларуску (яшчэ й тарашкевіцай!). Паэзію. Пра палітыку. Пра смерць. І вельмі часта пра каханьне. Пра маё каханьне. І веру.

Ёсьць, вядома, такія моманты, калі я думаю, ці варта. Ці варта пісаць, рабіць, спяваць... Кахаць. Потым я гляджу на каляндар. Бачу, што ў нас год 2014. Складаны час, будуць казаць праз гадоў 50. Ці 100. Напэўна. Я разумею, што не толькі "варта", а "трэба". "Абавязкова". І пішу я далей, і рыхтуюся да наступнага года.

Я думаю пра сябе, пра свой шлях у жыцьці. Мне 21 год, і я вельмі шмат навучылася за мала часу. Я пачыналася пісаць пра Беларусь у сьнежні 2010. Мне было тады 17 (так, вы моцныя ў матэматыцы). Я тады нават не ведала беларускую мову (вельмі мне сорамна), але ж я ўжо ведала, што хачу пісаць пра вас. Пра Беларусь. І пра свабоду. І пра каханьне. Пажадана ў адным сказе.

І яшчэ хачу.

Кажуць, што что-то не так. Я лічу, што шмат чаго ня так. І ў мяне таксама. Я псіхалагічна трохі няўстойлівая, я маладая, у мяне шмат сумневаў і я раблю памылкі, калі пішу па-беларуску (асабліва тарашкевіцай!). Але ўсё ж такі, я ведаю, што пісаць трэба, і вельмі шмат. І спяваць. І кахаць, нават калі думаеш, што зноўку зробяць балюча.

Пішыце! Не думайце пра памылкі, пра кляксы. Будзе дасканалы верш. Спявайце! грайце, нават калі гітара дрэнна настроена. Будзе новы, слаўны гімн. Кахайце! Не думайце пра благае. Не бойцеся, што зробяць балюча зноўку. Знойдзецца чалавек, які ніколі не пашкодзіць.

І любіце Радзіму. Будзе будучыня.

Дабранач. Я буду пісаць далей, і адпачываць.

viernes, 7 de marzo de 2014

Рыгору Іванавічу Барадуліну


Бездапаможнасьць

Чаму не згасла сонца?
Чаму не пераапранулася неба
У чорныя хмары?
Чаму не замаўчаў сьмех?
Чаму не перасталі гуляць дзеці на вясёлай вуліцы?
Чаму, ўсё ж такі, пачалася вясьна?
Чаму вярнуліся чорныя ластаўкі
Да нашага гаўбца?
Чаму цябе няма?
Чаму яго няма?
Чаму радуюцца людзі?
Хіба не бачаць, што няма паэзіі?